27 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Істэрыка ў Пуціна

7
Істэрыка ў Пуціна

Што стаіць за агрэсіўнымі паводзінамі Крамля?

У чацвер, 8 красавіка, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі і ўдзельнік ТКГ Дзмітрый Козак заявіў, што «пачатак баявых дзеянняў» з боку Кіева ў дачыненні да Данбаса стане «канцом Украіны». Пры гэтым ён проста прыстрашыў новай ваеннай агрэсіяй з боку Расеі. Пра тое, навошта Крэмль нарошчвае істэрыю вакол эскалацыі баявых дзеянняў на Данбасе, і як гэта звязанае з выбарамі ў Дзярждуму, «Апострофу» распавёў намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Па-першае, наўпроставы кантакт з рэгулярнымі часткамі ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі ў нас адбываецца з першага дня вайны, з пачатку анэксіі Крыма. Пасля гэтага ён не скончыўся. На акупаванай тэрыторыі знаходзяцца рэгулярныя часткі ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі: першы і другі корпус, якія ўваходзяць у склад 8-й арміі ў Новачаркаску.

Па-другое, хто такі Козак, каб каментаваць тое, што адбываецца на тэрыторыі Украіны? Я гэтага не разумею. Ёсць тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, хай паглядзіць на мапу, дзе знаходзіцца Расея, і я думаю, што тады ён вызначыцца з тым, што каментаваць.

Усю гэтую сітуацыю, якая адбываецца, я магу растлумачыць істэрыкай ў Пуціна, з якім адмаўляецца размаўляць Байдэн. Як бы гэта парадаксальна ні гучала, але сапраўды, з вайсковага пункту гледжання - Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі даўно гатовыя да шырокамаштабнага наступу. Яны пабудавалі тры наступальныя арміі вакол Украіны яшчэ ў 2017-2018 гадах: 1-ю танкавую, 20-ю і 8-ю арміі, якая акурат і з'яўляецца акупацыйным кантынгентам тэрыторыі Украіны, гэта значыць, гэта рэгулярнае войска, а не нейкае партызанскае. Таму з вайсковага пункту гледжання, Расея гатовая.

З пункту гледжання вайскова-палітычнага - я не бачу ніводнай прычыны для Расеі цяпер нарошчваць агрэсію супраць Украіны. Не бачу матываў атрымаць тысячы трунаў для расейцаў напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу (пройдуць увосень гэтага года, - рэд.), атрымаць новыя санкцыі і новую ізаляцыю. У гэтым няма абсалютна ніякага сэнсу.

Таму я мяркую, што войскі РФ хоць і ажыццяўляюць рэальныя перамяшчэнні, але інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя, якую праводзяць расейцы з нагнятаннем гэтай абстаноўкі, на якую ўкраінцы вельмі гасцінна «купляюцца» - гэта мілітарысцкі чад.

Гаворка, па-першае, ідзе пра спробу мабілізаваць прапуцінскі электарат перад выбарамі ў Дзярждуму, а па-другое - сапраўды прыцягнуць да сябе ўвагу тым, што ты размахваеш пісталетам, каб з табой зноў пачалі размаўляць вялікія краіны.

Зрэшты, Байдэн адрэагаваў па-свойму, я думаю, вельмі эфектыўна - ён патэлефанаваў не Пуціну, а Зяленскаму, прадэманстраваўшы сваё стаўленне да Пуціна, як да наогул неадэкватнага чалавека, з якім няма пра што тут гаварыць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках