8 траўня 2024, Серада, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улады адчайна спрабуюць перавесці стрэлкі, разумеюць, што гэта прысуд»

5
«Улады адчайна спрабуюць перавесці стрэлкі, разумеюць, што гэта прысуд»
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Песня беларускіх пенсіянераў на маршы зрабіла на іх моцнае ўражанне.

Усё ж тая даўняя, лістападаўская яшчэ гісторыя, калі аточаныя чорным кальцом пенсіянеры спявалі пра краіну, якая падымаецца на бой з «З фашысцкай сілаю цёмнаю/З праклятаю ардой!», зрабіла моцнае ўражанне на беларускія ўлады, піша тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Напраўду не толькі гэтая гісторыя, вядома. За апошні час было столькі ўсялякіх гісторый, якія выклікаюць непрыемныя для ўладаў асацыяцыі, што ўсе і не пералічыш. Нават спрабаваць не буду.

Вось ужо які месяц улады адчайна спрабуюць перавесці стрэлкі. Спрабуюць пераканаць, што «цёмныя сілы» - гэта не пра іх. Таму што разумеюць, што прыляпіць таўро «фашызму» - гэта прысуд. Канчатковы і не падлеглы абскарджанню. І мне здаецца, на гэты момант, вышэйшага пункту гэтая кампанія дасягнула ўчора. Калі пракуратура распачала крымінальную справу за генацыд беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны.

Таму што, затаўраваць фашыстамі незадаволеных не выйшла. Колькі ні кажы пра міфічных фашыстаў пад БЧБ, а людзі глядзяць па баках і бачаць, што так далёка шукаць не трэба. Таму што, ніякі лубачны фашызм у тэлевізары не параўнаецца з рэаліямі цяперашняга жыцця.

Так ужо склалася, што фашызм асацыюецца не з баязліўцамі сумнеўнай ідэалагічнай расфарбоўкі. Ён асацыюецца з лагерамі для «востракапытных», раёнамі, ператворанымі ў гета, палоннымі, выбудаванымі каля сцяны і людзьмі ў прыгожай чорнай форме, якія заганяюць жанчын у касцёл.

Вось, паколькі ўнутры краіны перавесці стрэлкі не атрымалася, дык улады вырашылі выйсці на новы, міжнародны ўзровень. Як я разумею, фашыстаў яны цяпер будуць шукаць у Польшчы, Літве, адміністрацыі Байдэна. Ля Ангелы Мэркель якой-небудзь пашукаюць.

Упэўнены, беларуская пракуратура, калі ёй правільна паставіць задачу, зможа і краманьёнцаў прыцягнуць за генацыд неандэртальскіх продкаў.

Я катэгарычна сумняваюся, што яны здолеюць адбяліць прыгожую чорную форму. Занадта высокія стаўкі ўлада зрабіла дзеля гэтага малаганаровага звання, каб іх можна было чым-небудзь перабіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках