27 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі аддаюць даніну памяці ахвярам Смаленскай катастрофы

Палякі аддаюць даніну памяці ахвярам Смаленскай катастрофы

10 красавіка 2010 года ў катастрофе самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек.

10 красавіка 2010 года ў катастрофе самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і ягоная жонка Марыя, а таксама апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых увесну 1940 года супрацоўнікамі НКУС СССР, паведамляе “Польскае радыё”.

Прэс-сакратар кіроўнай у Польшчы партыі "Права і справядлівасьць" Аніта Червіньская паведаміла, што жалобныя мерапрыемствы з нагоды 11-й гадавіны Смаленскай катастрофы пройдуць у строгім санітарным рэжыме. У мерапрыемствах возьмуць удзел, брат Леха Качыньскага, старшыня “Права і справядлівасьці", віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, спікерка Сэйма Эльжбэта Вітэк і прадстаўнікі ўрада.

Раніцай у касцёле на Кракаўскім прадмесці Варшавы прайшло набажэнства ў памяць аб трагічна загінулых прадстаўніках польскай палітычнай і вайсковай эліты. Пасля яе дзяржаўная дэлегацыя ўсклала кветкі да помнікаў прэзідэнту Леху Качыньскаму і ахвярам Смаленскай катастрофы на плошчы Пілсудскага. Затым чальцы дэлегацыі ўсклалі кветкі да магіл ахвяр Смаленскай катастрофы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках