10 траўня 2021, панядзелак, 11:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі будзе да +21°С

Заўтра ў Беларусі будзе да +21°С

Прагноз надвор'я на 11-12 красавіка.

11 красавіка варункі надвор'я ў нашай краіне збольшага будзе вызначаць абсяг павышанага атмасфэрнага ціску і цёплая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з паўднёвага захаду Еўропы; толькі ўночы і ў першай палове дня на паўночна-заходніх абшарах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, піша pogoda.by.

Пераважна без ападкаў, толькі ўночы збольшага на паўночным захадзе, а ўдзень месцам у Віцебскай вобласці прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных мясцінах слабы туман. Вецер паўднёвы сярэдні, удзень парыўны. Тэмпература паветра ўначы ад -1°С на паўднёвым усходзе да +6°С на захадзе краіны, ўдзень +13..+19°С, на паўднёвым захадзе Беларусі паветра будзе прагравацца да +21°С.

12 красавіка надвор'е ў краіне будзе збольшага фармаваць абсяг павышанага атмасфэрнага ціску, толькі ўдзень на заходніх і ўсходніх абшарах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфэрнага фронту. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцам у заходніх і ўсходніх мясцінах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, удзень у асобных мясцінах парыўны. Тэмпература паветра ўначы ад 0°С на паўднёвым усходзе да +8°С на захадзе, удзень яна складзе +13..+20°С.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».