27 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю

1
Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю

Каго яны закрануць?

Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на дзейнасць паблізу мяжы з Беларуссю. Як паведамляе Паўночная рэгіянальная ўправа Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, яны будуць дзейнічаць на тэрыторыі памежных раёнаў Ровенскай вобласці да 31 снежня гэтага года.

Абмежаванні тычацца правядзення работ у начны час у непасрэднай блізкасці ад мяжы, у іншы час трэба будзе папярэдне паведамляць памежнікам. Таксама забараняецца перамяшчэнне з 22 гадзін да 6 гадзін па дарогах, якія вядуць да мяжы, за выключэннем дарог да пунктаў пропуску.

Абмяжоўваецца стаянка транспартных сродкаў на ўзбочынах дарог, разгрузка, пагрузка грузаў, пасадка і высадка пасажыраў паміж мяжой і пунктамі пропуску.

Забараняюцца палёты беспілотных лятальных апаратаў і лёгкаматорны лятальных апаратаў без папярэджання органаў памежнай службы не менш чым за 24 гадзіны да палёту. Аналагічная забарона ўводзіцца для маламерных суднаў, але ў гэтым выпадку папярэдзіць памежнікаў трэба будзе не менш чым за гадзіну. Уводзяцца абмежаванні на вадалазныя работы, прыпыненне цягнікоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках