27 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэтаў

9
У РФ перахапілі буйную партыю беларускіх цыгарэтаў
ФОТА: CUSTOMS.GOV.RU

Цыгарэты знаходзіліся ў плітах з вулканізаванай гумы.

Буйную партыю беларускіх цыгарэтаў перахапілі расейскія мытнікі на Балтыцы. Як паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ, іх перавозілі ў плітах з вулканізаванай гумы ў кантэйнерах. Груз у Нямеччыну адпраўляла фірма з Санкт-Пецярбурга. Усяго выяўлена больш за 148 тысячаў пачак цыгарэтаў "Minsk" і "NZ" з беларускімі акцызнымі маркамі агульнай вагой 2,8 тоны.

Вызначаецца пытанне пра пачатак крымінальнай справы.

Кантрабанда цыгарэтаў з Беларусі стала праблемай у Расеі. Летась іх зварот ацэньваўся на 750 млн пачкаў. Нядаўна ў Смаленскай вобласці затрымалі кантрабандыстаў, што перапраўлялі ў Расею розныя тавары з Беларусі, у тым ліку цыгарэты.

ФОТА: CUSTOMS.GOV.RU
ФОТА: CUSTOMS.GOV.RU
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках