18 траўня 2021, aўторак, 16:38
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска адказала на званок «супрацоўнікаў банка» ў Viber - і пазбавілася $30 тысяч

25
Беларуска адказала на званок «супрацоўнікаў банка» ў Viber - і пазбавілася $30 тысяч

Жыхарку Наваполацка папрасілі назваць СМС-коды.

Пасля тэлефоннай размовы з банкаўскімі ашуканцамі з рахункаў 41-гадовай жыхаркі Наваполацка зніклі 30 тысяч даляраў, паведамляе УУС.

У канцы сакавіка ў мэсэнджар жанчыне патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам службы бяспекі банка. Ён распавёў, што з рахунку жанчыны хтосьці спрабуе выкрасці грошы. І, маўляў, каб гэтага не здарылася, той трэба назваць свой ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта і коды з СМС-паведамленняў, якія прыслаў банк.

У размове мужчына даведаўся, што ў жанчыны ёсць рахунак і ў іншым банку. Яе адразу «пераключылі» на другога «спецыяліста», які распавёў аб несанкцыянаваных аперацыях з грашыма і для іх скасавання таксама папрасіў назваць СМС-коды.

Жанчына выканала ўсе ўказанні суразмоўцаў. Пазней яна даведалася, што з яе рахункаў знікла 30 тысяч даляраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».