27 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі яшчэ тры шашы мерацца зрабіць платнымі

15
У Беларусі яшчэ тры шашы мерацца зрабіць платнымі

Працягласць платных аўтадарог павялічыцца з 1786 км да 1957,8 км.

Яшчэ тры адцінкі дарог зробяць платнымі цягам найбліжэйшых пяці гадоў. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Дарогі Беларусі», паведамляе «Ежедневный журнал».

Увесці плату за праезд плануецца на адцінку Ворша-Віцебск дарогі М-8/Е 95 мяжа Расейскай Федэрацыі (Езярышча) - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны (Новая Гута). Таксама стане платным адцінак Рэчыца-Калінкавічы дарогі М-10 мяжа Расейскай Федэрацыі (Селішча) - Гомель - Кобрын і адцінак Слуцк - Радково дарогі Р-23 Менск - Мікашэвічы.

У выніку працягласць платных аўтадарог павялічыцца з 1786 км да 1957,8 км.

Улады мяркуюць, што ў 2021-25 гадах рэспубліканскі бюджэт атрымае ад збірання платы за дарогі крыху больш за 1,8 млрд рублёў. Адзначаецца, што гэтыя сродкі пойдуць на ўтрыманне, рамонт, рэканструкцыю і будаўніцтва рэспубліканскіх аўтамабільных трас, найперш платных.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках