27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі паведамляюць пра складанасці з гатоўкай у банкаматах

5
Менчукі паведамляюць пра складанасці з гатоўкай у банкаматах

Складанасці з гатоўкай пачаліся з выходных.

Менчукі скардзяцца, што пачынаючы з выходных у многіх узнікаюць праблемы са здыманнем беларускай гатоўкі ў банкаматах розных банкаў. Яе то зусім няма, то буйныя сумы апарат выдае купюрамі наміналам 5 і 10 рублёў. Tut.by спытаўся ў банках, ці ёсць цяпер нейкія праблемы з рублямі і ці ўсталёўвалі ў апошні час нейкія новыя ліміты на іх зняцце.

«Банкамат БелВЭБ даў 800 рублёў пяцёркамі і дзясяткамі»

У рэдакцыю прыйшло блізу 50 паведамленняў пра праблемы са здыманнем рублёў у банкаматах розных банкаў. Першыя выпадкі з’явіліся яшчэ 10 красавіка.

– Хацеў зняць 800 рублёў у банкамаце Банка БелВЭБ на вуліцы Маскоўскай у Менску. Больш за 400 за раз апарат выдаваць адмовіўся. Акрамя таго, ён выдаў мне ўсю суму купюрамі 5 і 10 рублёў, – напісаў нам чытач. – Гэта ўвогуле нармальна, што такую суму выдаюць дробяззю?

Аналагічная гісторыя са здыманнем рублёў у банкамаце гэтага банка адбылася яшчэ ў адной чытачкі.

– У нядзелю, 11 красавіка, здымала грошы ў ГЦ «Скала» – 400 беларускіх рублёў. У банкамаце Тэхнабанка грошай не было. А банкамат Банка БелВЭБ даў пяцёркі і дзясяткі. Звычайна дробныя ў банкамаце рэдкасць, – адзначае дзяўчына.

У кантакт-цэнтры Банка БелВЭБ сказалі, што ў іх няма інфармацыі, якімі купюрамі напоўненыя прылады. Чаму нельга за раз зняць больш за 400 рублёў, не ўдакладнілі.

«У трэцім банкамаце Белінвестбанка грошы былі, але стаяў ліміт 175 рублёў»

– Няма беларускіх грошай у банкаматах Белінвестбанка на праспекце Ракасоўскага, 2 і 62, – напісала нам чытачка 10 красавіка.

Не атрымалася там зняць гатоўку і 14 красавіка ўвечары.

Былі скаргі на банкаматы гэтага банка і ў іншых месцах. Паводле словаў менчукоў, не было гатоўкі ў «Экспабеле», у банкамаце каля крамы «Камунарка» на праспекце Пераможцаў некалькі дзён запар, у Бараўлянах на Лясной, 19а.

– У панядзелак днём у двух банкаматах Белінвестбанка ва Уруччы рублёў не было. У трэцім грошы былі, але стаяў ліміт 175 рублёў. Выдаваў банкамат выключна пяцірублёвыя купюры. Да канца пятага зняцця ў мяне было 213 купюраў. Старыя, новыя, у нармальным стане, – расказаў чытач.

ФОТА: ЧЫТАЧ TUT.BY

У гэты дзень рублёў не было і ў банкамаце на Прытыцкага.

Аператарка ў кантакт-цэнтры Белінвестбанка сказала, што перадасць інфармацыю пра банкаматы, у якіх не было гатоўкі, у інкасацыйную службу. Таксама яна сказала, што ніякіх дадатковых лімітаў (як расказаў чытач, на 175 рублёў. – Заўвага рэд.) на зняцце рублёў банк не ўводзіў.

– Ці існуюць абмежаванні ў выдачы грашовых сродкаў у банкаматах нашага банка паводле картак нашага і іншых банкаў за адну аперацыю: у залежнасці ад тэхнічных асаблівасцяў банкамата – ад 20 да 30 купюраў у нацыянальных банкнотах альбо замежнай валюце, а таксама пры зняцці з картак, эмітаваных іншымі банкамі (банкамі Беларусі і замежнымі банкамі), ёсць абмежаванні ў суме за адну аперацыю 200 дал. / еўраў – гэта з нашага боку. Таксама магчымая камісія з боку іншага банка, – растлумачылі ў кантакт-цэнтры.

«У банкаматах Альфа-Банка не было рублёў, зняла грошы толькі з шостай спробы»

На адсутнасць гатоўкі ў банкаматах у розных частках горада паскардзіліся і кліенты Альфа-Банка.

– У сераду на Дзяржынскага не змагла зняць 200 рублёў, банкамат быў пусты. Давялося ісці ў банкамат іншага банка, – расказвае мянчанка Аляксандра.

Яшчэ адна чытачка сказала, што за некалькі дзён зрабіла з паўдзясятка спробаў зняць грошы ў банкаматах гэтага банка, атрымалася толькі на шосты раз.

– У мінулую пятніцу ў банкамаце Альфа-Банка ў «Кароне Замак» не было гатоўкі. У нядзелю і панядзелак у «Прасторы» на Дзяржынскага, 126 не было. Учора ўвечары ў «Кароне» на Дзянісаўскай, – пералічвае дзяўчына.

Таксама два менчукі сказалі, што не было грошай у банкамаце ў ГЦ «Арэна-Сіці».

Аператарка кантакт-цэнтра банка патлумачыла, што ніякіх праблемаў з гатовымі рублямі цяпер няма.

– Магчыма, знялі ўжо да гэтага часу ўсю гатоўку. Інкасацыя праходзіць да абеду ў працоўныя дні, – сказала супрацоўніца банка.

На пытанне, ці магло такое быць, што знялі гатоўку ва ўсіх пералічаных банкаматах за некалькі дзён, адказала, што, «на жаль, і такое бывае».

«У банкамаце Белгазпрамбанка стаяла абмежаванне – не больш за 25 рублёў за раз»

Таксама некалькі паведамленняў прыйшло пра адсутнасць рублёў у банкаматах Прыёрбанка і БПС-Сбербанка.

Адна чытачка паведаміла, што спрабавала зняць гатоўку ў адным з банкаматаў Белгазпрамбанка з карты гэтага банка і ён адмовіўся выдаць патрэбную суму.

– Там стаяла абмежаванне – не больш за 25 рублёў за раз, – расказвае дзяўчына.

– Абмежаванні ў зняцці сродкаў з нашых картаў у нашых прыладах не вызначаныя. Магчыма, праблема была ў самой прыладзе, – сказалі ў кантакт-цэнтры Белгазпрамбанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках