27 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Пуціна пустая калода, больш няма козыраў»

4
«У Пуціна пустая калода, больш няма козыраў»
ДЗМІТРЫЙ АРЭШКІН

Палітолаг - пра санкцыі ЗША і адказ Расеі.

Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ў санкцыйны спіс першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Аляксея Громава, а таксама асобы і кампаніі, звязаныя з бізнэсоўцам Яўгенам Прыгожыным. Усяго пад санкцыі падпалі 16 фізічных і 16 юрыдычных асоб. А Расея абвясціла пра высылку 10 дыпламатаў ЗША і пра люстраныя санкцыі ў адказ на амерыканскія.

Пра сітуацыю «Настоящее Время» паразмаўляла з палітолагам Дзмітром Арэшкіным.

- Памочнік Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў казаў, што калі ЗША хочуць сустрэчы двух прэзідэнтаў, яны павінны ўстрымацца ад увядзення новых санкцый. Вось санкцыі былі ўведзеныя, больш за тое, прэзідэнт Байдэн абвясціў надзвычайнае становішча ў дачыненні да Расеі праз надзвычайныя пагрозы. Як вы думаеце, наколькі усяго гэтага чакалі ў Крамлі пасля званка двухдзённай даўніны?

- Па-першае, у Крамля вельмі вузкі калідор магчымасцяў. Каб прымусіць гаварыць з сабой, Пуцін вымушаны нагнятаць абстаноўку. Па-другое, яны выкарыстоўваюць традыцыйную стратэгію, калі для развязання нейкай сваёй праблемы трэба свайму партнёру стварыць праблему, а потым за развязанне гэтай штучна створанай праблемы запатрабаваць адступныя.

У гэтым выпадку ў якасці пагрозы з'яўляецца Украіна. Публічна, актыўна, адкрыта, дэманстратыўна нарошчваліся расейскія войскі ля межаў Украіны, і зразумела, што спадар Бернс, ды і любы разважны чалавек, разумеў, што за гэтым стаіць рэальная пагроза. А ў якасці ўмоў ужо той жа самы спадар Ушакоў сказаў: «Не ўводзьце новых санкцый».

Адсюль вынікае, па-першае, што санкцыі працуюць, а па-другое, што ў Пуціна проста пустая калода, у яго больш няма козыраў. Вельмі хуткі ход у адказ з боку спадара Байдэна - санкцыі ўведзеныя. Ну і што далей? Бамбіць Воронеж? Урывацца ва Украіну - гэта авантура, звязаная з цалкам непрымальнымі выдаткамі, і Пуцін на яе не пойдзе. Ён прывык, што яго баяцца: ён прывык, што яго спалохаліся падчас грузінскай гісторыі, ён прывык, што яго спалохаліся падчас крымскай гісторыі - не захацелі звязвацца. Але цяпер сітуацыя, мне здаецца, моцна памянялася, і Захад, і еўрапейскі Захад, і амерыканскі Захад, ды і не толькі Захад, разумеюць, што з ім трэба размаўляць даволі жорстка - на мове, якая яму зразумелая. Ну і, мне здаецца, Амерыка менавіта такую мову і дэманструе.

- Як вы думаеце, пры ўсім гэтым абмежаваным выбары магчымасцяў як цяпер сябе будзе паводзіць Крэмль?

- Нагнятаць абстаноўку і ўцягваць маніпулятараў, таму што Жырыноўскі, які тонка адчувае кан'юнктуру, ужо закрычаў, што ЗША просяць літасці, запрасілі Пуціна на перамовы, Украіна падняла ўверх лапкі - гэта значыць ён рыхтуе грамадскую думку ў Расеі, што перамога адбылася. Зараз можна разгортваць сцягі і ўсім тлумачыць па тэлевізары, што ўвесь свет нас баіцца і паважае. Між тым увесь свет уводзіць новыя санкцыі, якія будуць яшчэ больш жорстка абмяжоўваць актыўнасць Пуціна. Так што Крэмль будзе страшыць, блефаваць, палохаць, а больш ён нічога не можа рабіць, вось у чым бяда. І самая вялікая бяда, што гэта гульня зразумелая, празрыстая, звыклая і, па-мойму, выклікае толькі раздражненне ў заходніх партнёраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках