27 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель зрабіла прышчэпку ад каранавіруса вакцынай AstraZeneca

5
Мэркель зрабіла прышчэпку ад каранавіруса вакцынай AstraZeneca
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Канцлерка Нямеччыны падзякавала ўсім, хто ўдзельнічае ў вакцынацыі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель атрымала першую дозу вакцыны ад каранавіруса прэпаратам AstraZeneca.

Пра гэта паведаміў у Twitter прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфі Зайберт.

«Я рада, што сёння мне зрабілі першую прышчэпку AstraZeneca. Я хачу падзякаваць усім, хто ўдзельнічае ў кампаніі вакцынацыі, і ўсім, хто вакцынаваўся. Вакцынацыя - ключ да пераадолення пандэміі», - працытаваў Зайберт словы канцлеркі.

Адзначым, у Нямеччыне ўжо больш за 14,7 мільёнаў чалавек вакцынаваныя супраць COVID-19.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках