27 красавiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксея Навальнага пераводзяць з калоніі ў стацыянар шпіталя для асуджаных

3
Аляксея Навальнага пераводзяць з калоніі ў стацыянар шпіталя для асуджаных
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі апазіцыянер трымае галадоўку.

Расейскага апазіцыянера і палітвязня Аляксея Навальнага, які адбывае пакаранне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці, пераводзяць у стацыянар абласной лякарні для асуджаных. Пра гэта паведамляецца на сайце ФСВП.

Раней Навальны абвясціў галадоўку, а два дні таму яго асабістая лекарка Настасся Васільева паведаміла аб крытычным стане палітыка. ФСВП у сённяшнім паведамленні ацаніла яго стан як «прымальны». Лекары са згоды Навальнага прызначылі яму вітамінную тэрапію.

«Камісіяй лекараў ФКУЗ МСЧ-33 ФСВП Расеі была прынятая пастанова аб пераводзе А. Навальнага ў стацыянар абласной лякарні для асуджаных, якая размяшчаецца на тэрыторыі ПК-3 УФСІН Расеі ва Уладзімірскай вобласці, якая, у тым ліку, спецыялізуецца на дынамічным назіранні за такімі пацыентамі» , - адзначаецца ў паведамленні ФСВП.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках