27 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі на траціну знізіліся даходы ад экспарту нафты

1
У Расеі на траціну знізіліся даходы ад экспарту нафты

Большасць расейскіх радовішчаў выявіліся нерэнтабельнымі.

Аб'ём экспарту расейскай нафты ў вартасным вылічэнні ў студзені - лютым 2021 знізіўся на 30,1% у параўнанні з паказчыкам за аналагічны перыяд 2020 года i склаў $12,743 млрд, вынікае са звестак Федэральнай мытнай службы (ФМС) Расеі, паведамляе ghall.com.ua.

Фізічны аб'ём экспарту расейскай нафты за справаздачны перыяд скараціўся на 17,6% - да 33,935 млн тон.

Пры гэтым экспарт у лютым да студзеня вырас на 6,9% - да $6,584 млрд, а ў натуральным вылічэнні экспарт нафты знізіўся на 0,7% - да 16,9 млн тон.

Нагадаем, большасць расейскіх радовішчаў нафты выявіліся нерэнтабельнымі. Рэнтабельных запасаў у адпаведнасці са звесткамі інвентарызацыі выстарчыць 19 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках