27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы заклікаюць увесці поўнае эканамічнае эмбарга супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі

3
Беларусы Варшавы заклікаюць увесці поўнае эканамічнае эмбарга супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі

Сёння пад расейскім пасольствам у Польшчы пройдзе акцыя пратэсту.

Як паведамляе «Беларускi Моладзевы хаб», сёння пад амбасадай Расеі ў Польшчы пройдзе акцыя беларусаў Варшавы.

Удзельнікі акцыі заклікаюць краіны Еўразвязу ўвесці жорсткія санкцыі супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна.

«21 красавіка (у дзень, калі заяўленыя акцыі пратэсту ў расейскіх гарадах), а 18:00 мы збярэмся каля амбасады РФ, каб падтрымаць беларускіх і расейскіх палітвязняў, а таксама выказаць сваю салідарнасць з народамі Беларусі і Расеі! Акрамя таго, мы выказваем сваю падтрымку і салідарнасць народу Украіны, які ў кожны момант можа зазнаць шырокамаштабную ваенную агрэсію з боку апошніх дыктатур Еўропы», - гаворыцца ў паведамленні.

Акцыя пройдзе з 18:00 да 20:00 уздоўж вуліцы Бельведэрскай, дзе знаходзіцца амбасада РФ у Польшчы. Мітынг узгоднены з уладамі горада. Арганізатары акцыі нагадваюць аб сродках індывідуальнай аховы і сацыяльнай дыстанцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках