8 траўня 2024, Серада, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санэпідслужба ўсё яшчэ не рэкамендуе менчукам піць ваду з крана

1
Санэпідслужба ўсё яшчэ не рэкамендуе менчукам піць ваду з крана

Пробы вады не адпавядаюць нормам.

Санітарна-эпідэмічная служба Менска сёння, 22 красавіка, зрабіла адбор проб пітной вады на раённых павышальных помпавых станцыях і 53 сацыяльна-значных аб'ектах Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. Пра гэта інфармуе Тelegram-канал «Минск. Официально».

- Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў, пробы вады на некалькіх аб'ектах не адпавядалі нормам у паказчыку «каламутнасць» і змяшчэнні жалеза. Улічваючы атрыманыя вынікі даследаванняў, рэкамендуем выкарыстоўваць у пітных мэтах бутэляваную альбо прывазную ваду. Кантроль якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Менска, працягваецца, - адзначылі ў санэпідслужбе горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках