21 траўня 2024, aўторак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: ЗША прызначаць спецпрадстаўніка для знішчэння «Паўночнай плыні-2»

4
Politico: ЗША прызначаць спецпрадстаўніка для знішчэння «Паўночнай плыні-2»

Чыноўнік будзе адказваць за перамовы аб спыненні будаўніцтва газаправода.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна захацела прызначыць спецпрадстаўніка знішчэння газаправода «Паўночная плынь-2». Пра гэта паведамляе выданне Politico са спасылкай на крыніцы.

Паведамляецца, што чыноўнік будзе адказваць за перамовы аб спыненні будаўніцтва газаправода. Пасаду - пакуль неафіцыйна - прапанавалі экс-спецпасланніку ЗША ў міжнародных энэргетычных пытаннях Амосу Хахштэйну. Хахштэйн пакуль прапанову не прыняў.

1 красавіка аператар будаўніцтва - кампанія Nord Stream 2 AG - паведаміла, што газаправод гатовы на 95 адсоткаў. У расейскім МЗС выказалі ўпэўненасць, што рэалізацыя праекта газаправода «Паўночная плынь-2» будзе завершаная да канца 2021 года

Газаправод «Паўночная плынь-2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора павінны былі здаць яшчэ ў канцы 2019 года. Аднак яго завяршэнню перашкодзіла, між іншым, пагроза санкцый з боку ЗША, праз якую праект пачалі пакідаць еўрапейскія кампаніі. Акрамя ЗША, супраць праекту выступаюць Літва, Латвія, Польшча і Украіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках