27 красавiка 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы запусцілі сэрвіс, які выяўляе бессімптомную пнеўманію

5
Беларусы запусцілі сэрвіс, які выяўляе бессімптомную пнеўманію

Дакладнасць папярэдняга дыягназу – блізу 91%.

Беларускі стартап Covid-Ray супольна з хмарным правайдарам IBA Cloud запусціў сэрвіс, які здольны выявіць бессімптомную пнеўманію на аснове лічбавага здымка. Дакладнасць папярэдняга дыягназу – блізу 91%. Пра гэта dev.by расказалі ў IBA.

Сэрвіс выяўляе запаленне лёгкіх на аснове рэнтгенаграмы. Для гэтага на сайце трэба загрузіць лічбавы здымак, пасля чаго сістэма яго прааналізуе. Штучны інтэлект на аснове 250 тысячаў здымкаў вызначае статус – норма, пнеўманія або іншая паталогія.

Вывучэнне аднаго малюнка лёгкіх займае часткі секунды. Паводле кожнай версіі прыводзіцца верагоднасць у адсотках. Вынік можна захаваць, раздрукаваць і паказаць лекару для пастаноўкі канчатковага дыягназу. Медустановы ў сваю чаргу могуць аўтаматызаваць апрацоўку рэнтгенаграмаў.

Covid-Ray ужо карыстаюцца беларускія і замежныя медустановы.

– Сэрвіс не можа цалкам замяніць лекараў, аднак закліканы павысіць дакладнасць іх дыягностыкі. Цяпер рэнтгенолагі ў паліклініках праглядаюць 100–150 здымкаў за дзень. Пры такой нагрузцы прадказальна можа пацярпець якасць працы. У адрозненне ад людзей, нейрасеціва не стамляецца і забяспечвае высокую дакладнасць апрацоўкі кожнага малюнка. Сэрвіс практычна не дапускае падманнаадмоўных вынікаў. Калі ў пацыента нешта не так з лёгкімі – ён гэта заўважыць, – адзначаюць распрацоўнікі Covid-Ray.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках