27 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія ўлады хаваюць даўгі прадпрыемстваў

3
Як беларускія ўлады хаваюць даўгі прадпрыемстваў

Нават у флагманаў пачынаюць утварацца страты.

У рэальным сектары эканомікі прыкметнае падзенне. Нават у флагманаў пачынаюць утварацца страты, піша «Белсат».

І гаворка не пра некалі мадэрнізаваных прадпрыемстваў, якія па-ранейшаму просяць есці, як напрыклад, цэментная галіна. Гаворка ўжо пра флагман «Гродна Азот» - бюджэтаўтваральнае і экспартнае прадпрыемства. Паводле вынікаў мінулага года яго чыстая страта пакуль невялікая, але ўсё роўна 85 мільёнаў рублёў. Эканаміст Сяргей Чалы адзначае:

«Ігар Ляшэнка, якога туды нядаўна прызначылі кіраваць прадпрыемствам, тлумачыць гэта ўсё, натуральна, знешнімі фактарамі. У іх былі вялікія валютныя пазыкі і дэвальвацыя амаль 20%. Самае цікавае, што пра гэту ж дэвальвацыю кажа і прэм'ер Галоўчанка, наведваючы Мазырскі НПЗ. Якая дэвальвацыя па незалежных ад вас прычынах? Мы ж памятаем, што былі дзве хвалі гэтай самай дэвальвацыі. Увесну была рэакцыя рэальнага сектара на тое, як улады адрэагавалі, што яны будуць ратаваць прадпрыемствы. Гэта значыць бізнэс не ратуем, людзей не ратуем. А выдаюць грошы сваім самым мёртвым прадпрыемствам. І, нарэшце, рэакцыя на пагаршэнне інвестыцыйнага клімату і палітычнага крызісу».

Урад гатовы накіраваць сродкі на засваенне інвестыцыйных праграм. І ім усё роўна, што гэта будзе парушаць макрараўнавагу, заўважае спецыяліст. Што прывядзе да памяншэння рэальнага даходу насельніцтва - значыць, паменшаць і яго попыт на імпарт.

«Інвестыцыйная праграма патрэбна не для таго, каб насельніцтва гэта адчула. Яна патрэбна для таго, хто будзе, так бы мовіць, у працэсе, а пасля іх - хоць патоп. А ў працэсе патопу рукі і грэюць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках