18 траўня 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускай кантрабандай цыгарэт могуць зацікавіцца міжнародныя тытунёвыя вытворцы

22
Беларускай кантрабандай цыгарэт могуць зацікавіцца міжнародныя тытунёвыя вытворцы

З пачатку 2021 года на мяжы з ЕЗ затрымана амаль 5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі.

У British American Tobacco, Imperial Tobacco, Japan Tobacco International і Philip Morris накіраваныя лісты з прапановай даць ацэнку практык, якія ўжываюцца партнёрамі кампаній у Беларусі, унутраным рэгламентам міжнародных вытворцаў.

Такімі рэгламентамі прадугледжваецца недапушчальнасць кантрабанды і парушэнняў правоў работнікаў прадпрыемстваў, адзначае AFN. У лістах таксама адзначаецца, што нават легальныя паступленні ад гандлю тытунёвымі вырабамі праз акцызныя адлічэнні выкарыстоўваюцца для фінансавання рэпрэсій супраць мірных грамадзян.

«Беларусь з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў кантрабандных цыгарэт у Расею і краіны Еўропы. Паводле вынікаў даследавання тытунёвага рынку, праведзенага Nielsen, доля нелегальных цыгарэт у Расеі павялічылася з 0,3% у 2012 годзе да 7% у 2020 годзе. З пачатку 2021 года на мяжы з Еўрапейскім звязам затрымана амаль 5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі», - пракаментаваў рашэнне звярнуцца да вялікай тройкі Анатоль Котаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках