27 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як і куды будуць падарожнічаць беларусы ў 2021 годзе?

2
Як і куды будуць падарожнічаць беларусы ў 2021 годзе?

На сёння чартэрная праграма шырокая і больш аб'ёмная, чым летась.

Якія турыстычныя напрамкі адкрытыя для беларусаў у 2021 годзе і што адбываецца з ўязным турызмам, распавялі «Ежедневнику» экспэрты.

Як і куды будуць падарожнічаць беларусы ў 2021 годзе?

Мінулы сезон для турызму выдаўся вельмі цяжкім. Паводле звестак статыстыкі, агульная колькасць арганізаваных беларускіх турыстаў, якія выехалі за мяжу ў 2020 годзе, склала 253 877. Для параўнання: у 2019 годзе такіх турыстаў было ў некалькі разоў больш - 982 935.

Гэты сезон абяцае быць лепшым за папярэдні. Аднак, ужо відавочна, што рынак выязнога турызму не адновіцца ў поўным аб'ёме да паказчыкаў да пандэміі.

Такім чынам, якія кірункі адкрытыя для беларусаў сёлета?

Беларусы могуць паляцець на адпачынак гэтым летам у Турцыю, Егіпет, Албанію, Туніс, Балгарыю, Кіпр, Сербію, Грузію, Танзанію, Мальдывы, ААЭ і іншыя краіны.

Краіны Еўрапейскага звязу пакуль закрытыя, выключэнне - Грэцыя і Кіпр.

- Італіі і Гішпаніі, хутчэй за ўсё ў гэтым сезоне не будзе. Гэта звязана з пастановай урадаў гэтых краін. З якіх прычын прынятыя гэтыя пастановы - з пункту гледжання бяспекі, эканомікі - мы не ведаем. Афіцыйнае тлумачэнне: эпідэміялагічная бяспека ўласных грамадзян. Таму з Еўропы мы можам бачыць толькі Балканы і Кіпр сёлета, таксама плануецца чартарная праграма з сярэдзіны траўня ў Грэцыю, - пракаментаваў сітуацыю па турыстычных напрамках у гэтым сезоне ў гутарцы з «Ежедневником» кіраўнік Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулый.

Што з перадаплатай?

Яшчэ адно балючае пытанне - аплачаныя беларусамі год таму туры ў Еўропу, пералічаныя туды перадаплаты, якія так там і засталіся.

Як лічыць Філіп Гулый, калі кірунак адкрываецца, то замежныя кампаніі павінны прыняць беларускіх турыстаў за раней аплачаныя грошы і аказаць ім адпаведныя паслугі ў поўнай меры.

- Так, могуць быць нейкія даплаты, страты. Аднак, мы мяркуем, што нашы турысты таксама змогуць адправіцца ў Грэцыю ў тыя ж гатэлі, якія імі былі зарэзерваваны год таму. Так, нейкія гатэлі могуць не працаваць у сувязі з пандэміяй. Але мы спадзяёмся, што турысты змогуць атрымаць раўназначны адпачынак таму, які яны аплацілі, - сказаў ён.

У пікавыя даты ажыятаж, каб здаць ПЦР-тэст

Філіп Гулый пракаментаваў і сітуацыю з ПЦР-тэстамі.

На яго думку, цяпер досыць лабараторый, якія робяць ПЦР-тэсты.

- Вядома, усё роўна ёсць пікавыя даты, і ў гэтыя дні мы назіраем ажыятаж. У прынцыпе, у арганізаваным турызме буйныя тураператары яшчэ ў мінулым сезоне арганізавалі тэставанне на ковід, і сёння яны працягваюць гэтак жа працаваць. Вядома, хацелася б, каб магчымасцяў здачы ПЦР-тэсту па выхадных днях было больш, - распавёў прадстаўнік РСТІ.

На думку экспэрта, тут правільна было б сінхранізавацца турбізнэсу, а дакладней бізнэс-саюзам, і дзяржаўным рэгулятарам з Міністэрствам аховы здароўя і вызначыць гэтыя пікавыя даты.

Што з ўязным турызмам?

Мінулы год, напэўна, стаў самым горшым у гісторыі ўязнога турызму за апошнія 20 гадоў. Усяго паводле вынікаў мінулага года ў нашай краіне з турыстычнымі мэтамі пабывалі 34156 замежнікаў (у 2019 - 405472!).

- Турбізнэс, які займаецца уездам, перажывае вельмі цяжкія часы, - звярнуў увагу Гулый. - Таму што ўезд скараціўся на 90%, а гэта велізарныя лічбы.

Ён адзначыў, што калектывы большасці кампаній распушчаныя. Дробныя ўжо зачыніліся. Буйныя трымаюцца дзякуючы ўласным інвестыцыям, заробленым раней рэсурсам.

- Горш іншае: пакуль невядома, як доўга чакаць, якога імпульсу і патоку турыстаў. Шматлікія кампаніі неяк выжываюць, але далёка не ўсе, - дадаў ён.

Цяперашні сезон будзе лепшым за папярэднія.

Што тычыцца выязнога турызму, экспэрт адзначыў, што сёння ідзе барацьба за якасць і кліента, існуе высокая канкурэнцыя, бо рынак скараціўся.

У цэлым, кажучы пра перспектывы цяперашняга сезону, Філіп Гулый заўважыў, што ён адназначна будзе лепшым за папярэдні.

- Так, выязны сезон не параўнаецца з 2019 годам, але будзе дакладна лепшым за лета-2020, калі не будзе нейкіх вострых узрушэнняў. Праблемы, якія былі ў свеце ўжо прагназуюцца і зразумелыя, - адзначыў ён. - Мы паўночная краіна, і беларусам трэба мора.

На сёння чартарная праграма шырокая і больш аб'ёмная, чым летась, звярнуў увагу экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках