26 красавiка 2024, Пятніца, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы штам каранавірусу, які шкодзіць маладым і вельмі заразны

2
Названы штам каранавірусу, які шкодзіць маладым і вельмі заразны

Ён ужо з'явіўся ў Чэхіі, Польшчы, Румыніі.

Міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў абвясціў, што ва Украіне хутка з'явіцца індыйскі штам COVID-19. Ён адрозніваецца высокай заразнасцю і складанасцю ходу хваробы, піша lenta.ua.

«Мы можам казаць, што ён сапраўды будзе. І гэта рэальнасць, і казаць трэба праўду», – сказаў Сцяпанаў.

Ён патлумачыў, што індыйскі штам ужо з'явіўся ў краінах-суседках: у Чэхіі, Польшчы і Румыніі. І ён, безумоўна, з'явіцца і ва Украіне – як гэта было з брытанскім і паўднёваафрыканскім штамамі.

«Індыйскі штам досыць цяжкі, ён досыць агрэсіўны, больш кантагіёзны (заразны), даволі складаная клінічная карціна з пашкоджаннем розных органаў, у тым ліку і страўніка, нырак. Моцная інтаксікацыя, і гэты штам шкодзіць маладому насельніцтву, што вельмі непрыемна», – заявіў Сцяпанаў.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што COVID-19 адрозніваецца вельмі вялікай колькасцю мутацый.

«Але ёсць мутацыі, як брытанскі, паўднёваафрыканскі, індыйскі, бразільскі, якія моцна адрозніваюцца, змяняючы клінічную карціну, становяцца больш агрэсіўнымі. Зыходзячы з такой колькасці мутацый, якая ёсць, і частаты, з якой яны з'яўляюцца, САЗ і робіць прагнозы», – сказаў міністр.

Паводле ягоных словаў, надалей магчымыя новыя мутацыі і трэба рыхтавацца да найгоршых варыянтаў, каб мець магчымасць абараняцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках