10 траўня 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У каго ў Менску адключаць гарачую ваду 12 траўня: З'явіліся новыя адрасы

У каго ў Менску адключаць гарачую ваду 12 траўня: З'явіліся новыя адрасы

Да ўжо агучаных дадаліся дамы па трох вуліцах у Менску.

З 12 траўня ў Менску пачынаюць адключаць гарачую ваду. Мы ўжо публікавалі графік адключэння гарачай вады ў Менску 2021. Аднак у спісе з'явіліся новыя адрасы, піша kp.by.

Агенцтва «Менск-навіны» паведаміла, што гарачае водазабеспячэнне з 12 траўня адключаць і па гэтых адрасах: вул. Л. Бяды, 24, Усходняя, 35, 37, 39, Някрасава, 20.

У «Менскэнэрга» паабяцалі, што перыяд адключэння вады будзе «максімальна кароткім» – не больш за 13 сутак у выпадку, калі пры выпрабаванні цепласетак не выявяць дэфекты, якія патрабуюць рамонтна-аднаўленчых працаў.

Дарэчы, у гэты ж дзень, 12 траўня, пачнуць адключаць і ацяпленне.

– Надвор'е ўжо паступова стабілізуецца і чакаецца пацяпленне. У Менгарвыканкаме была прынятая пастанова пра адключэнне ацяплення ў сталіцы з 12 траўня, – сказаў напярэдадні намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках