27 красавiка 2024, Субота, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX адправіць на Месяц аплачаны крыптавалютай Dogecoin спадарожнік

3
SpaceX адправіць на Месяц аплачаны крыптавалютай Dogecoin спадарожнік

Крыптавалюту Dogecoin стварылі ў 2013 годзе, яе назва адсылае да мему з сабакам.

Кампанія SpaceX у 2022 годзе запусціць да Месяца спадарожнік Doge-1, за што яго ўладальнікі разлічацца крыптавалютай-мемам Dogecoin. Пра гэта 9 траўня ў Twitter паведаміў заснавальнік SpaceX Ілон Маск.

«SpaceX запусціць спадарожнік Doge-1 на Месяц налета. Місія аплачаная ў крыптавалюце Doge. Першая крыптавалюта ў космасе. Першы мем у космасе», - напісаў ён.

Віцэ-прэзідэнт SpaceX Том Ачынера заявіў, што місія Doge-1 «прадэманструе выкарыстанне крыптавалюты за межамі калязямной арбіты і закладзе аснову для міжпланетнага гандлю», паведамляе CNBC.

Спадарожнік, які плануе запусціць SpaceX, належыць канадскай кампаніі Geometric Energy Corporation (GEC), адзначае Newswire. Запуск спадарожніка пры дапамозе ракеты-носьбіта Falcon 9 запланаваны на першы квартал 2022 года.

Падчас місіі на калямесяцовую арбіту будзе запушчаны 40-кілаграмовы апарат, абсталяваны сэнсарамі і камерамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках