27 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пакажуць падборку фільмаў Феліні і Сарэнціна

2
У Менску пакажуць падборку фільмаў Феліні і Сарэнціна
ПАОЛА САРЭНЦІНА
ФОТА: FRANCO ORIGLIA/GETTY IMAGES

Фільмы будуць паказваць у траўні па пятніцах і суботах.

Два італійскія геніі, якія з іроніяй, тонкасцю і любоўю паказалі сутнасць сваёй краіны ў кіно, стануць наступнымі героямі праекта «ўікэнд з...», паведамляе «Белсат».

У траўні па пятніцах і суботах з 14-га ў Менску на вялікім экране кінатэатра «Піянер» будуць паказвацца фільмы класіка сусветнага кіно Федэрыка Феліні і ягонага пераемніка - аднаго з самых важных рэжысёраў сучаснай Італіі Паола Сарэнціна. Пасля кожнага з паказаў кінастужкі можна абмеркаваць з кінаэкспэртам.

З пачатку года праект кампаніі «Арт Карпарэйшн», якая з'яўляецца арганізатарам кінафестывалю «Лістапад» і «гідам па добраму кіно», паспеў паказаць рэтраспектывы правакатара з Даніі Ларса фон Трыера і польскага класіка Кшыштафа Кеслеўскага.

Пры падтрымцы Пасольства Італіі ў Менску наступнымі героямі «ўікэнду» становяцца два італійскія геданісты і эстэты - хоць і з розных эпох, падобныя па духу аўтары.

Калі ў 2013 годзе на экраны выйшла «Вялікая прыгажосць» Паола Сарэнціна, у ёй неўзабаве знайшлі водгалас культавага фільма «Салодкае жыццё» Федэрыка Феліні з Марчэла Мастраяні ў галоўнай ролі. Гэтыя кінастужкі складуць пару ў першы ўікэнд паказаў.

Наступным запланаваны рэзанансны фільм Сарэнціна «Маладосць», намінаваны на «Залатую пальмавую галіну». Прадоўжыць серыю кінастужка «Джульета і духі» - адзін з твораў Феліні, у якіх ён зняў сваю жонку Джульету Мазіну. У апошні ўікэнд будуць паказаныя два Сарэнціна - ягоны ранні фільм «Наступствы кахання» і кінастужка «Лора» аб італійскай палітыцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках