27 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М5 пад Менскам - шматкіламэтровы затор

На трасе М5 пад Менскам - шматкіламэтровы затор
ФОТА чытача TUT.BY

Хуткасць плыні на шашы не большая за 20 км/г.

Шматкіламэтровы затор утварыўся на трасе М5 пад Менскам, паведамілі tut.by чытачы.

Мяркуючы са звестак сэрвісу «Яндекс.Пробки», затор на некалькі кіламэтраў у кірунку сталіцы расцягнуўся ад МКАД-2. Карыстальнікі адзначылі на карце, што ў мясціне затору праводзяцца нейкія дарожныя работы. Таксама ў гэтым месцы адбылося ДТЗ.

Чытачы пішуць, што хуткасць плыні на шашы М5 не большая за 20 км/г. Яны звязваюць заторавую сітуацыю з вялікай колькасцю аўтамабіляў, якія вяртаюцца пасля вакацый у сталіцу.

Нагадаем, напярэдадні Радаўніцы менчукі масава выязджалі з места. У пятніцу ўвечары заторы ў Менску дасягнулі максімальных 10 балаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках