5 траўня 2024, Нядзеля, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знікненне ўплывовага нямецкага мільярдэра: след вядзе да агентаў Пуціна

4
Знікненне ўплывовага нямецкага мільярдэра: след вядзе да агентаў Пуціна
КАРЛ ЭРЫВАН ХАЎБ
ФОТА: DPA

Расейскія спэцслужбы могуць быць датычныя да выкрадання бізнэсоўца.

Апошні раз мільярдэра Карла Эрывана Хаўба бачылі 7 красавіка 2018 года а 9:09 раніцы на горнай станцыі Малы Матэрхорн у Церматэ, з тых часоў пра кіраўніка канцэрна Tengelmann не было ніякай інфармацыі. Але цяпер з'явіліся дакументы, якія злучаюць прадпрымальніка і частку яго бізнэсу са спецслужбай Уладзіміра Пуціна, піша нямецкі таблоід Bild (пераклад - inopressa.ru).

У распараджэнні выдання ёсць копіі строга канфідэнцыйных матэрыялаў расследавання, у якіх падрабязна апісана, як Петэр Ц., даўні кансультант Tengelmann, наладжваў для кампаніі сувязі ў Расеі.

Паводле дакументаў, з сярэдзіны 1990-х гадоў Ц. "меў вельмі добрыя сувязі з асобамі, якія прымаюць пастановы ў бізнэсе і палітыцы, і іх" ценявымі кантактамі".

Паведамляецца, што Ц. працаваў на расейскія спецслужбы цягам 30 гадоў. Пры гэтым менавіта Эрыван Хаўб, заснавальнік Tengelmann і бацька Карла Эрыана Хаўба, завербаваў Петэра Ц. у спецслужбу.

Пікантная дэталь: Карл Эрыван Хаўб нібыта быў у вельмі шчыльных стасунках з расейкай Веранікай Е. Згодна з матэрыяламі расследавання, яна выкарыстоўвалася ФСБ у якасці прынады.

Пра тое, па якім тонкім лёдзе Хаўб хадзіў у сваім расейскім бізнэсе, сведчыць копія іншай справаздачы кампаніі Alvares & Marsal, якую таксама размяшчае Bild. Па даручэнні Tengelmann вядомая кансалтынгавая фірма вывучыла няўдалы запуск брэнда Plus у Расеі. Са слоў інсайдэраў, дзясяткі мільёнаў еўра зніклі ў цёмных каналах.

У сваёй справаздачы следчыя з Alvares & Marsal пішуць пра "карупцыю", "незаконнае прысваенне" і "хабары". Тады следчыя зрабілі справаздачу непасрэдна Карлу Эрывану Хаўбу. Але дзіўным чынам кіраўнік канцэрна даў указанне "аддзелу ўнутранага аўдыту не праводзіць ніякіх далейшых праверак.

Вынікі прыватнага расследавання не з’яўляюцца довадам таго, што Карл Эрыван Хаўб быў замяшаны ў ценявых махінацыях або быў шпіёнам", - тлумачыць Bild, адзначаючы, што найбліжэйшым часам судом будзе прынятая пастанова аб тым, ці абвяшчаць бізнэсоўца памерлым на хадайніцтва ягоных сваякоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках