27 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое лета чакае беларусаў

7
Якое лета чакае беларусаў

Прагноз сіноптыкаў і народныя прыкметы.

На Радаўніцу надвор'е ў Беларусі было сонечнае і цёплае, а цяпер - дажджлівае і пахмурнае. Чаго чакаць у другой палове траўня і летам? Tut.by паглядзеў прагноз і вывучыў народныя прыкметы.

Сіноптыкі: лета можа быць дажджлівым

Доўгатэрміновы прагноз на сезон беларускія сіноптыкі не складаюць. Папярэдні прагноз на першы месяц лета можа з'явіцца ў канцы траўня - пачатку чэрвеня. Пакуль беларускія сіноптыкі паведамляюць толькі, што ў найбліжэйшыя дні нас чакае цёплае, але дажджлівае надвор'е.

Расгідрамет зрабіў імаверныя прагнозы тэмпературнага рэжыму ў Расеі на красавік-верасень 2021 года. Верагоднасць гэтых прагнозаў 65-70%. Паводле прагнозу, у Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцях Расеі, якія мяжуюць з Беларуссю, сярэдняя месячная тэмпература на працягу траўня чакалася вышэй за норму. У чэрвені і ліпені - у раёне нормы, а ў жніўні таксама вышэй за норму.

Амерыканская медыякампанія AccuWeather, якая падае камерцыйныя паслугі прагназавання надвор'я ва ўсім свеце, апублікавала прагноз надвор'я на лета.

Калі рабіць высновы паводле апублікаванай мапы, чакаецца, што гэтым летам у Беларусі будзе дажджліва.

Народныя прыкметы: спадзяванняў на цяпло пакуль няма

Этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская распавядае, што 12 траўня ў Менску быў чутны свіст птушак. А свіст - вельмі рэдкая з'ява. Згодна з прыкметамі, ён да пахаладання. І сапраўды, з 13 траўня пачаліся пахаладанне і дажджы. Таксама можна сказаць, што найбліжэйшым часам будуць моцныя навальніцы і вятры.

- У нас у плане надвор'я вельмі нядобрым быў дзень Сарокі. Гэта 22 сакавіка. Быў сабачы холад: мароз, снег. Лічыцца, што калі на Сарокі спорны капеж, то столькі ж будзе і цяпла, і вады, і трава падымецца высока ў траўні. Але дружнага капяжу на Сарокі у нас не было.

Ці хутка наступіць цяпло, нашы продкі ацэньвалі па бярозавым лісці: калі бяроза добра распусцілася, то пацяплее хутка. Зараз бярозавае лісце распусціліся толькі ў горадзе, у лесе асабліва і не. Таксама добрае надвор'е прадвяшчалі ластаўкі і стрыжы, а іх цяпер у горадзе наогул не відаць.

- Ластаўкі і стрыжы - першыя метэаролагі. У горадзе я не бачыла ніводнага стрыжа, а яны вельмі цеплалюбівыя птушкі. Яны прылятаюць, калі цёпла ў траўні, а ляцяць да Мядовага Спасу, то бок, да 14 жніўня. Яны ў нас вельмі кароткі час бываюць, таму што адчуваюць пахаладанне. А ляцяць яны ў Нігер.

Яшчэ ў беларусаў у плане вызначэння надвор'я вясной заўсёды была такая прыказка: «Да Міколы няма цяпла ніколі». А дзень Мікалая адзначаюць 22 траўня гэта значыць можна сказаць, што надвор'е можа палепшыцца прыкладна з 22 траўня.

- Яшчэ казалі: «прыйдзе Мікола, ён пагоду паставіць». А слова «пагодны» ў Беларусі азначае цёплы дзень, калі кажуць: «сёння пагодна», гэта значыць, што з цёпла і добра.

Якім сёлета будзе лета, сказаць пакуль што складана, але важныя дні - Вербніца, Вялікдзень - былі халодныя.

- Надзеі на нешта цёплае ў нас пакуль няма, - рэзюмуе фалькларыст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках