5 траўня 2024, Нядзеля, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Заклікаем рэжым Лукашэнкі правесці новыя, свабодныя выбары

4
Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі: Заклікаем рэжым Лукашэнкі правесці новыя, свабодныя выбары
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

Еўразвяз цвёрда мае намер падтрымліваць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Баста!», прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі піша, што дыпламатычныя місіі маюць міжнароднае прызнанае права ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй сачыць за развіццём ключавых падзей у краінах, дзе яны працуюць, у тым ліку за ходам значных судовых пасяджэнняў:

- Дыпламатычныя місіі маюць міжнародна прызнанае права ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных дачыненнях сачыць за развіццём ключавых падзей у краінах, у якіх яны працуюць, уключаючы правядзенне важных судовых слуханняў.

Мы заклікаем Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязанні і абавязанні перад ААН і АБСЭ і забяспечваць павагу правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку ў адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах».

З выніковага камюніке сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі»:

- Мы глыбока занепакоеныя палітычным крызісам і крызісам у галіне правоў чалавека пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Мы заклікаем рэжым выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі АБСЭ, вызваліць усіх, хто быў несправядліва зняволены ў турму за выказванне сваіх дэмакратычных памкненняў, і пакласці канец працягламу падаўленню правоў чалавека і асноўных свабод.

Мы асуджаем рэпрэсіі, што працягваюцца ў дачыненні да журналістаў і праваабаронцаў і заклікаем рэжым паважаць права на мірныя сходы. Мы таксама заклікаем рэжым уступіць у канструктыўны дыялог з усімі пластамі грамадства, у тым ліку з сапраўднымі лідарамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, і прыняць прапанову Старшынства АБСЕ аб пасярэдніцтве ў такім дыялогу як сродку развязання палітычнага крызісу.

Мы заклікаем рэжым правесці новыя, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраннем. Мы цвёрда маем намер падтрымліваць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі і спрыяць прыцягненню да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках