5 траўня 2024, Нядзеля, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаная паводле «справы студэнтаў» выкладчыца выступіла ў судзе з моцнай заявай

8
Абвінавачаная паводле «справы студэнтаў» выкладчыца выступіла ў судзе з моцнай заявай
ВОЛЬГА ФІЛАТЧАНКАВА
ФОТА З САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТАК

Вольга Філатчанкава ўзгадала прыклады з гісторыі.

У Менску пачаўся судовы працэс паводле «справы студэнтаў»: 12 чалавек абвінавачваюцца ў «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК), ім пагражае да трох гадоў калоніі. Сярод фігурантаў - былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Філатчанкава. На пачатку працэсу яна звярнулася да суда з просьбай усіх апраўдаць, піша nn.by.

- Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая здольная не толькі думаць і аналізаваць інфармацыю, але і прыгожа і зразумела выкладаць свой пункт гледжання, - звярнулася да суду Вольга Філатчанкава. - Гісторыя ведае шмат прыкладаў, калі людзей пераследавалі, наўмысна саджалі ў турмы толькі таму, што іх меркаванне адрознівалася ад меркавання кіруючых элітаў. Гэта адбываецца і ў нашай краіне ў наш час. І тая ж гісторыя выдатна паказвае, што...

На гэтых словах суддзя перапыніла абвінавачаную:

- Зразумела. Вы паказанні пачынаеце даваць ці хадайніцтва заяўляеце?

- Высокі суд, я заяўляю хадайніцтва, - адказала Філатчанкава.

- Тады канкрэтна давайце, якое хадайніцтва ў вас маецца, - настойвала суддзя.

І Вольга працягнула:

- Гісторыя выдатна ілюструе, што бывае, калі нямая ахвяра кажа «не» сваім катам. На падставе выкладзенага прашу паводле гэтай крымінальнай справе змяніць меру стрымання ўсім абвінавачаным, вынесці апраўдальны прысуд. Прашу прыняць аднаразовае хадайніцтва па ўсёй справе.

Суддзя адхіліла хадайніцтва адносна меры стрымання. Фігуранты застаюцца ў СІЗА.

На фармальна адкрыты працэс у залу суда не дапусцілі незалежных журналістаў, а таксама сваякоў некаторых абвінавачаных.

Студэнтаў абвінавачваюць (масавыя акцыі прайшлі ў пачатку верасня) у арганізацыі дзеянняў, што «груба парушаюць грамадскі парадак» (частка 1 артыкула 342 КК). Пакаранне паводле артыкула прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках