27 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія адрэагавала на ўнясенне Расеяй у спіс «недружалюбных» краін

18
Чэхія адрэагавала на ўнясенне Расеяй у спіс «недружалюбных» краін
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

МЗС Чэхіі выступіла з заявай.

Пастанова Расеі ўключыць Чэхію ў спіс «недружалюбных» дзяржаў з'яўляецца крокам да далейшай эскалацыі стасункаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі, паведамляе «Европейская правда».

«Мы разглядаем гэтую працэдуру Расейскай Федэрацыі як яшчэ адзін крок да эскалацыі дачыненняў не толькі з Чэхіяй, але і з ЕЗ як такім і яго хаўруснікамі. Больш за тое, гэта цалкам супярэчыць Венскай канвенцыі аб дыпламатычных дачыненнях, асабліва ў дачыненні да абавязанняў дазволіць дыпламатычным прадстаўніцтвам функцыянаваць належным чынам і згодна з прынцыпам недыскрымінацыі паміж дзяржавамі», - гаворыцца ў заяве.

У МЗС заявілі, што гэты крок урада Расеі не мяняе першапачатковай пастановы аб абмежаванні колькасці супрацоўнікаў Пасольства Расейскай Федэрацыі ў Празе.

«У адрозненне ад расейскага падыходу, наш крок цалкам адпавядае міжнароднаму праву. Мы шкадуем, што Расея выбірае шлях канфрантацыі сабе на шкоду, бо такая мера таксама будзе мець ускосны ўплыў на магчымае развіццё кантактаў паміж простымі грамадзянамі, у сферы турызму або развіцця гандлёвых дачыненняў», - адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, урад Расеі ўнёс Злучаныя Штаты і Чэхію ў спіс недружалюбных замежных дзяржаў.

Раней прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заклікаў лідараў краін Еўрапейскага звязу выслаць прынамсі па аднаму расейскаму дыпламату ў знак салідарнасці з Прагай у справе аб выбухах на складах у Врбетыцэ.

Прага выслала 18 расейскіх дыпламатаў, а Расея ў адказ абвясціла персонамі нон грата 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве.

Чэхія пасля гэтага наважыла зраўнаваць колькасць супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе з колькасцю супрацоўнікаў чэшскай амбасады ў Маскве, што азначае высылку яшчэ амаль 70 супрацоўнікаў расейскага дыппрадстаўніцтва.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках