27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запатрабаваў перагледзець пастанову пра спіс несяброўскіх да Расеі краінаў

6
ЕЗ запатрабаваў перагледзець пастанову пра спіс несяброўскіх да Расеі краінаў

Указ Пуціна несумяшчальны з Венскай канвенцыяй.

Еўрапейскі Звяз шкадуе пра пастанову Расеі стварыць спіс замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў дачыненні да Масквы. Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, паведамляе РБК.

«ЕЗ мяркуе неабгрунтаванымі абвінавачванні ў несяброўскіх дзеяннях», – адзначыў ён.

Паводле словаў Барэля, указ, падпісаны прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, несумяшчальны з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах. «Мы заклікаем Расею перагледзець сваю пастанову, каб унікнуць далейшага пагаршэння нашых стасункаў, якія і без таго знаходзяцца пад напругай», – дадаў ён.

Як адзначыў Барэль, Еўразвяз прадоўжыць узгадняць пазіцыю ў гэтай тэме са сваімі партнёрамі, а таксама выказвае поўную салідарнасць з Чэхіяй і ЗША, якія апынуліся ў гэтым спісе.

23 красавіка Пуцін падпісаў указ, які абмяжоўвае магчымасць прымаць супрацоўнікаў на працу ў дыппрадстаўніцтвы несяброўскіх да Расеі краінаў. Палажэнні ўказу не распаўсюджваюцца на грамадзянаў несяброўскіх дзяржаваў, якія прыбылі адтуль у Расею ў якасці супрацоўнікаў дыпмісій.

15 траўня ўрад РФ апублікаваў пералік замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць несяброўскія дзеянні ў дачыненні да Расеі. У спісе апынуліся толькі дзве краіны – Чэхія і ЗША. Дакументам быў зацверджаны лік фізічных асобаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі і з якімі дыпламатычным прадстаўніцтвам і консульскім установам абедзвюх краін дазволена заключаць працоўныя дамовы. Так, Чэхія можа заключаць працоўныя дамовы толькі з 19 фізічнымі асобамі ў Расеі, ЗША – ні з кім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках