26 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» скасавала сённяшні рэйс у Тэль-Авіў

«Белавія» скасавала сённяшні рэйс у Тэль-Авіў

Ці паляцяць туды самалёты на наступным тыдні?

З раскладу вылетаў «Белавія» на нядзелю, 16 траўня, знік рэйс у Тэль-Авіў. У даведцы авіякампаніі tut.by пацвердзілі, што вылету не будзе, – і расказалі, ці паляцяць самалёты з Менска ў Ізраіль на наступным тыдні.

Рэйсы з Менска ў Тэль-Авіў звычайна выпраўляюцца тройчы на тыдзень – у аўторкі, чацвяргі і нядзелі. З раскладу на нядзелю рэйс прыбралі.

– Яго загадзя скасавалі, ён зняты, – растлумачылі ў даведцы «Белавія». – На наступны тыдзень рэйсы заяўленыя. На 18, 20 і 23 траўня рэйсы ёсць у цяперашні момант. Але ў залежнасці ад сітуацыі ў Тэль-Авіве іх могуць скасаваць.

Папярэдні палёт кампаніі ў Тэль-Авіў, які быў запланаваны на вечар 13 траўня, быў перанесены на раніцу 14-га. У той дзень беларускі самалёт прызямліўся спачатку ў Эйлаце, а пазней даставіў пасажыраў у Тэль-Авіў.

Раней іншыя авіякампаніі ўжо скасавалі рэйсы ў Тэль-Авіў. Рэйсы на 14 дату знялі «Аэрафлот», British Airways і нямецкая Lufthansa. Амерыканскія авіякампаніі заявілі, што прыпыняюць выкананне рэйсаў на нявызначаны тэрмін.

Нагадаем, што з 10 траўня з тэрыторыі сектара Газа былі выпушчаныя сотні ракетаў. Пад абстрэл патрапіў поўдзень Ізраіля, сярод іншага Тэль-Авіў і ягоныя прыгарады. У адказ на ўдары армія Ізраіля адказвае нападамі на аб'екты ў сектары Газа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках