27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя з панядзелка паслабіць карантынныя захады праз COVID-19

Турцыя з панядзелка паслабіць карантынныя захады праз COVID-19

Адчыняцца ГЦ і крамы.

З панядзелка, 17 траўня, у Турцыі змякчаць абмежаванні, уведзеныя ў краіне ў сувязі з ростам захворвання на каранавірусную інфекцыю. Дырэктыву «Аб паступовай нармалізацыі жыцця» разаслала рэгіянальным уладам Міністэрства ўнутраных справаў, паведамляе Anadolu.

Цяпер грамадзянам дазволяць міжгароднія паездкі на грамадскім транспарце ў непрацоўны час пры запаўняльнасці аўтобусаў і цягнікоў на 50%. Выключэннем стануць няпоўнагадовыя і пажылыя людзі старэйшыя за 65 гадоў.

Акрамя таго, дазволяць працаваць гандлёвым цэнтрам, гаспадарчым і галантарэйным крамам з 10:00 да 20:00 у будні. Прадуктовыя крамы і рынкі змогуць працаваць і ў выходныя, але толькі з 10:00 да 17:00.

У той самы час каменданцкую гадзіну з 21:00 да 05:00 у будні і кругласутачную каменданцкую гадзіну ў выходныя захаваюць да 1 чэрвеня. У дырэктыве турэцкага МУС асобна гаворыцца, што гэтыя захады не распаўсюджваюцца на турыстаў і тых, хто прыбыў у Турцыю на кароткі тэрмін, але іх неабходна выконваць замежнікам, якія пражываюць у краіне.

Анкара зрабіла больш жорсткімі карантынныя захады ў сярэдзіне красавіка, калі дзённая захворвальнасць дасягнула амаль 55 тыс. выпадкаў заражэння. У краіне ўвялі каменданцкую гадзіну выхаднога дня і ў будні з 19:00 да 05:00, рэстаранам і кавярням дазволілі працаваць толькі на дастаўку, спартовыя залы зачынілі, а мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях скасавалі.

У канцы красавіка ў краіне быў абвешчаны поўны лакдаўн. Для грамадзянаў увялі забарону на міжгароднія паездкі без спецыяльнага дазволу, школы перавялі на дыстанцыйнае навучанне, а дзіцячыя сады зачынілі, працу большай часткі ўстановаў прыпынілі. У пачатку траўня Турцыя ўвяла дадатковыя абмежаванні, дазволіўшы прадаваць у супермаркетах толькі прадукты, корм для жывёлаў, чысцільныя сродкі і касметыку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках