Знойдзены павешаным палкоўнік міліцыі, які душыў народныя пратэсты ў Берасці
- 21.05.2021, 11:51
- 118,550
Цела было выяўлена сынам у лесапаласе.
Ініцыятыва BYPOL паведаміла пра самагубства экс-начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкама:
«Рэжым пажырае сам сябе.
На фоне беспрэцэдэнтных масавых рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, працягваецца закручванне гаек і ў сілавым блоку, які, як не хацелася б прапагандыстам, нельга змясціць у нейкі сацыяльны вакуум. Псіхалагічны ціск на супрацоўнікаў узмацняецца штодня, як на дзейных, так і былых.
Нават да тых, хто жорстка і беспрынцыпова душыў мірныя пратэсты, прыходзіць ўсведамленне зробленага.
Сёння нам паступіла інфармацыя аб тым, што днямі скончыў жыццё самагубствам праз павешанне палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік управы аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Берасцейскага аблвыканкама Вайтовіч Генадзь Васільевіч, 10.08.1970 года нараджэння. Менавіта ён як кіраўнік АПП быў адказным за здушэнне народнага пратэсту ў Берасці і Берасцейскай вобласці.
Пра Вайтовіча Г.М. вядома, што ў канцы 2020 года ён выйшаў на пенсію, аднак у цывільным жыцці сябе не знайшоў. Быў знойдзены сынам (супрацоўнікам Ленінскага РАУС г. Берасця) у лесапаласе павешаным на папрузе. Сваімі перакананнямі шчыра падтрымліваў рэжым».
