11 траўня 2026, панядзелак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольніўся яшчэ адзін лекар - цяпер з РНПЦ траўматалогіі

1
Звольніўся яшчэ адзін лекар - цяпер з РНПЦ траўматалогіі
СЯРГЕЙ ХУДНІЦКІ З КАЛЕГАМІ
ФОТА: ORTOPED.BY

Сяргей Худніцкі ўзначаліў аддзяленне вострай і ўскладненай траўмы яшчэ ў 1983 годзе.

- Я ўжо пенсіянер паўтара года, працаваў на пенсіі. Хацеў сысці яшчэ зімой, але дацягнуў да лета. Эмацыйнае выгаранне. 39 гадоў лекарам, з іх 36 гадоў загадчыкам - стаміўся, шчыра кажучы, - распавядае «Еўрарадыё» траўматолаг-артапед Сяргей Худніцкі. Пра яго звальненне з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі стала вядома 20 траўня.

- На ягоным рахунку мноства ўдалых аперацый, выратаваных жыццяў і лёсаў. Дзякуючы яму былі зробленыя важныя інавацыйныя крокі ў развіцці беларускай траўматалогіі, ён аўтар некалькіх патэнтаў, - так гавораць пра лекара калегі.

Тэлеграм-канал «Белыя Халаты. News» паведамляе, што Худніцкага звольнілі з прычыны «неабыякавасці да таго, што адбываецца ў Беларусі і з прычыны сваёй грамадзянскай пазіцыі».

Мужчына распавядае, што «неабыякавасць» сапраўды ёсць. Але з палітыкай свой сыход з РНПЦ не звязвае.

- Скажу так: за ўсё сваё свядомае жыццё я ніколі за Лукашэнку не галасаваў і прадстаўніком ябацек не з'яўляюся. Але гэта звальненне звязанае з маім асабістым жаданнем. Проста гэта ўжо для мяне цяжка. А яшчэ ў сувязі з тым, што шостая лякарня закрытая пад COVID, усе гэтыя пацыенты пайшлі на нас. Гэта кожны дзень у дзвюх аперацыйных, у трох - па тры разы на тыдзень, - тлумачыць лекар.

Сяргей Худніцкі ўзначаліў аддзяленне вострай і ўскладненай траўмы ў 1983 годзе. Ён кажа, што праблемы існуюць у кожнай арганізацыі, у тым ліку і ў РНПЦ. Адна з такіх праблем - фінансаванне навукі.

СЯРГЕЙ ХУДНІЦКІ З КАЛЕГАМІ
ФОТА: ORTOPED.BY

- У нас некаторыя навуковыя супрацоўнікі з пачатку года перайшлі на стаўкі лекараў, бо ў навуцы праблемы з фінансаваннем. Праз Мінфін і іншыя ўстановы зацвярджаюцца навуковыя праграмы, і потым з гэтых грошай атрымліваюць заробкі. Ёсць такая праблема, але кажуць, што ў пачатку чэрвеня павінна ўсё наладзіцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках