12 жнiўня 2026, Серада, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскі экспэрт: Захоп авіялайнера Ryanair адчыніў для Лукашэнкі скрыню Пандоры

11
Амэрыканскі экспэрт: Захоп авіялайнера Ryanair адчыніў для Лукашэнкі скрыню Пандоры

Дыктатара загналі ў кут.

Марк Сімакоўскі з Атлантычнай рады (Mark Simakovsky, Atlantic Council) адзначае ў каментары «Голасу Амерыкі», што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у святле неверагоднай напружанасці вакол прымусовай пасадкі ўрадам Беларусі самалёта кампаніі Ryanair.

«Відавочна, што Лукашэнка загнаны ў кут. Я думаю, што беларускі ўрад недаацаніў маштабы і хуткасць, з якой ЕЗ адрэагаваў на сітуацыю з Ryanair. Думаю, што маштабы, у якіх ЕЗ рэагуе і цісне на Беларусь, вымусілі Лукашэнку шукаць дапамогі ў свайго самага важнага партнёра ў Маскве для атрымання як дыпламатычнай, так і эканамічнай дапамогі, а таксама падтрымкі ў сферы бяспекі. - адзначае экспэрт.

Са слоў Сімакоўскі, арышт журналіста Рамана Пратасевіча падчас выкарадання авіялайнера ЕЗ толькі адкрыў для Лукашэнкі скрыню Пандоры.

«Цяпер павінен мець справу з праблемамі як з боку яго апанентаў на Захадзе, так і з боку Масквы», - падкрэслівае экспэрт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках