27 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Расеі забараніў вывозіць з краіны грэчку

12
Урад Расеі забараніў вывозіць з краіны грэчку

У Расеі назіраецца дэфіцыт грэчкі і іншых круп.

Урад Расеі ў мэтах забеспячэння харчовай бяспекі ўвёў часовую забарону на экспарт грэчкі і грэцкай крупы грубага памолу ў перыяд з 5 чэрвеня да 31 жніўня 2021 года. Адпаведная пастанова ад 30 красавіка апублікаваная ў аўторак на афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе ТАСС.

«<...> У мэтах забеспячэння харчовай бяспекі ўрад РФ пастанаўляе: <...> усталяваць з 5 чэрвеня да 31 жніўня 2021 года ўключна часовую забарону на вываз з Расейскай Федэрацыі тавараў па пераліку <...>», - гаворыцца ў дакуменце, у дадатку да якога ўказаны канкрэтныя тавары: грэчка, крупы грубага памолу з грэчкі і грэцкае зерне абдзёртае.

Як пазначана ў пастанове, часовая забарона не распаўсюджваецца на тавары, што вывозяцца з Расеі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі і ў якасці харчоў, а таксама для вайсковых баз РФ за мяжой і для расейскіх арганізацый у Байкануры і на Шпіцбергене. Акрамя таго, забарона не закране тавараў, якія рухаюцца праз РФ транзітам або перапраўляў з адной часткі Расеі ў іншую праз тэрыторыі іншых краін.

Мінэканамразвіцця РФ даручана паведаміць Еўразійскую эканамічную камісію аб увядзенні гэтай часовай забароны.

Раней аб прапрацоўцы пытання аб абмежаванні экспарту грэчкі і грэцкай крупы паведамляў Мінсельгас РФ. Паводле звестак ведамства, з лістапада 2020 года адзначаецца істотнае павелічэнне экспарту гэтага тавару ў шэраг краін на фоне сусветнай кан'юнктуры. У міністэрстве падкрэслілі, што існыя аб'ёмы вытворчасці ў Расеі дазваляюць цалкам забяспечваць патрэбнасці насельніцтва ў асноўных тыпах круп, у тым ліку грэцкай. Валавы збор грэчкі склаў 893 тысяч тон у 2020 годзе (+13,6% да ўзроўню 2019 года).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках