27 красавiка 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

G20 падтрымала ўвядзенне пашпартоў вакцынацыі ад COVID для турыстаў

1
G20 падтрымала ўвядзенне пашпартоў вакцынацыі ад COVID для турыстаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Новаўвядзенне павінна вывесці індустрыю турызму з упадку.

Краіны «Групы 20» (G20) падтрымалі ўвядзенне пашпартоў вакцынацыі ад COVID для турыстаў. Такое новаўвядзенне павінна вывесці індустрыю падарожжаў і турызму з упадку, выкліканага пандэміяй.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў міністр турызму Італіі Масіма Гаравалля, паведамляе Bloomberg.

З ягоных слоў, міністры турызму краін G20 падтрымалі ўвядзенне сертыфікатаў, падкрэсліўшы, што аднаўленне турыстычных паездак маюць вялікае значэннем для сусветнай эканомікі.

Віртуальная сустрэча міністраў была прысвечаная запуску зялёнага сертыфіката Еўрапейскага звязу. У гэтым дакуменце будзе паказана, што яго ўладальнік быў цалкам вакцынаваны, мае імунітэт пасля хваробы або нядаўна здаў адмоўны ПЦР-тэст.

Гаравалля таксама заявіў, што атрымаў ад камісара Еўрапейскага звязу Т’еры Брэтана абавязанне максімальна паскорыць увядзенне зялёнага сертыфіката ЕЗ.

«Турызм стане ключом да акрыяння пасля таго, як пандэмія будзе пераможаная», - дадаў Гаравалля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках