10 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы праядаюць ашчадак з хуткасцю сем мільярдаў рублёў на дзень

3
Расейцы праядаюць ашчадак з хуткасцю сем мільярдаў рублёў на дзень
Фота: Reuters

Інфляцыя б'е рэкорды за пяць гадоў па шырокім спажывецкім кошыку.

Моцнае паскарэнне інфляцыі і падзенне ўзроўню жыцця вярнулі расейскіх спажыўцоў у рэжым праядання ашчадку, паведамляе finanz.ru.

Па выніках першага квартала расейцы атрымалі 14,3 трыльёна рублёў даходаў, а выдаткавалі на куплю тавараў і паслуг 14,904 трыльёна, вынікае са звестак Расстата.

Розніца была кампенсаваная з ашчадку, якія за тры месяцы скараціўся на 604,3 млрд рублёў.

Сярэдняя хуткасць, з якой раставаў ашчадак на рахунках і ў гатоўцы, дасягнула 6,7 рублёў на дзень, або 280 млн рублёў на гадзіну.

Людзі праядаюць запасы па меры таго, як іх рэальныя даходы працягваюць падаць (-3,6% у першым квартале), а інфляцыя б'е рэкорды за 5 гадоў па шырокім спажывецкім кошыку і за 6 гадоў - на рынку харчавання і лекаў.

Чакаючы далейшага паскарэння росту коштаў, «людзі, з адчуванняў, спажываюць «як у апошні раз», кажа дырэктар у інвестыцыях ІЧ «Локо-Інвест» Зміцер Палявы.

Агульны аб'ём спажывецкіх выдаткаў застаецца ніжэйшы за дакрызісны прыкладна на 2%, але ў параўнанні з чацвёртым кварталам спад запаволіўся амаль утрая.

Акрамя ашчадку у ход ідуць банкаўскія крэдыты, выдача якіх «паскараецца і неўзабаве дасягне тэмпаў канца мінулага года», адзначае аналітык Райффайзенбанка Станіслаў Мурашоў.

Са звестак ЦБ, за студзень-сакавік фізасобы ўзялі ў банках 1,217 трлн рублёў новых пазык, павялічваючы завінавачанасць з сярэдняй хуткасцю 13,5 млрд рублёў на дзень, або 563 мільёнаў рублёў на гадзіну.

Агульная сума запазычанасці фізічных асоб перасягнула 21 трлн рублёў, а даўгавая нагрузка дасягнула 18,7% ад даходаў, што з'яўляецца рэкордам за ўсю сучасную гісторыю краіны.

Па выніках 2020 года рэальныя даходы расейцаў адкаціліся на мінімум за 10 гадоў, заробкі ў даляравым вылічэнні ўпалі на 11-гадовае дно.

Пачатак 2021 года прынёс пагаршэнне паводле ўсіх артыкулаў прыбыткаў, адзначае Мурашоў: «Зменшыліся як заробкі і сацыяльныя трансферты, так і іншыя даходы насельніцтва. Прычым, мяркуючы з таго, што рэальныя заробкі работнікаў арганізацый у студзені-лютым раслі, гэта азначае, што пагаршэнне назіралася ў «шэрым» сегменце рынку працы».

Антырэкардсмэнам стаў сегмент малога і сярэдняга бізнэсу, дзе заробкі ўпалі на 17% у гадавым вылічэнні (пз ацэнкі бізнэс-амбудсмэна Барыса Цітова).

Мінэканамразвіцця Расеі прагназуе рост рэальных даходаў расейцаў ў 2021 годзе на 3%. У канцы красавіка кіраўнік ведамства Максім Рашэтнікаў анансаваў змену методыкі падліку гэтага паказчыка Расстатам.

Зрабіць разлікі «больш поўнымі», са слоў Рашэтнікава, можна «за кошт удакладнення звестак, пашырэння складу апрацаваных крыніц інфармацыі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках