27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes выключыў Парашэнку з тройкі найбагацейшых украінцаў

2
Forbes выключыў Парашэнку з тройкі найбагацейшых украінцаў

А багацце Ахметава значна павялічылася.

Часопіс «Forbes Украіна» ў новым рэйтынгу найбагацейшых украінцаў ацаніў маёмасць алігарха Рыната Ахметава на $7,6 млрд. Гэта ў 2,7 разы больш, чым у леташнім рэйтынгу ($2,8 млрд).

Новы спіс апублікаваны на сайце часопіса.

Паводле ацэнкі Forbes Украіна, усяго ў краіне восем мільярдэраў:

Рынат Ахметаў, (СКМ) - $7,6 млрд;

Віктар Пінчук, (Інтэрпайп) - $2,5 млрд;

Канстанцін Жэвага, (Ferrexpo) - $2,4 млрд;

Ігар Каламойскі, (Укрнафта) - $1,8 млрд;

Генадзь Багалюбаў, (Укрнафта) - $1,7 млрд;

Аляксандр і Галіна Герэгы, (Эпіцэнтр) - $1,7 млрд;

Пятро Парашэнка, (Roshen) - $1,4 млрд;

Вадзім Навінскі, (Метінвест) - $1,4 млрд).

У першую дзясятку трапілі таксама Аляксандр Яраслаўскі, (DCH) з багаццем $820 млн і Юры Касюкоў, (МХП) з багаццем $780 млн.

У параўнанні з леташнім рэйтынгам, Парашэнка і Герэгі выпалі з першай пяцёркі, хоць ацэнка іх багацця вырасла. Са звестак Forbes Украіна, Парашэнка за год разбагацеў на $0,2 млрд, а Герэгі - на $0,4 млрд. Канстанцін Жэвага падняўся з сёмага на трэцяе месца (багацце вырасла на $1,3 млрд), а Ігар Каламойскі - з восьмага на чацвёртае (разбагацеў на $0,8 млрд).

«76 удзельнікаў з першай сотні ўкраінскага спісу за год павялічылі сваё багацце. Багацце першай сотні вырасла на 42%, да $44,5 млрд. Як вынік - уваходны квіток у сотню падаражэў на траціну, да $125 млн. За год спіс абнавіўся на 21%: 14 удзельнікаў патрапілі ў пералік ўпершыню, сямёра - вярнуліся пасля перапынку. Сярод абсалютных пачаткоўцаў найбольшае прадстаўніцтва - у IT і энэргетыцы», - адзначылі ў «Forbes Украіна».

Сярод пачаткоўцаў - палітык Віктар Медвядчук, багацце якога часопіс ацаніў на $620 млн (12-е месца).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках