27 красавiка 2024, Субота, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць катаваць у берасцейскай турме

13
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» працягваюць катаваць у берасцейскай турме

Яна адмовілася супрацоўнічаць са следствам.

Актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Паліне Шарэнда-Панасюк, якая ўжо больш за 4 месяцы знаходзіцца ў СІЗА №7, незаконныя ўлады выставілі «афіцыйнае абвінавачванне». Пра гэта паведамляе «Радыё Рацыя».

Маці дваіх непаўналетніх дзяцей беспадстаўна абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 368 («Знявага Лукашэнкі»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да работніка органаў унутраных спраў»).

- Учора стала вядома, што Паліна зноў змешчана ў карцэр - чарговым разам яе туды адправілі на 10 дзён. Таксама Паліна пастаўленая на прафілактычны ўлік як «схільная да экстрэмізму». Паколькі Паліна не супрацоўнічае са следствам і адміністрацыяй СІЗА, на яе псіхалагічна і фізічна ціснуць. Я думаю, што існуе непасрэдная пагроза здароўю і жыццю маёй жонкі, і хачу звярнуцца да грамадскасці з заявай, што ў СІЗА №7 катуюць зняволеных. Пра гэта ўжо заяўляла Паліна, і ёй за гэта помсцяць, - заявіў муж Паліны і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда.

На яго самога таксама заведзеная крымінальная справа, нібыта за «абразу Лукашэнкі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках