27 красавiка 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба назваў Блінкену спосаб пакласці канец агрэсіі РФ супраць Украіны

9
Кулеба назваў Блінкену спосаб пакласці канец агрэсіі РФ супраць Украіны
ФОТА: PRAVDA.COM.UA

Міністр замежных спраў Украіны правёў сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам назваў спосаб спыніць расейскую агрэсію супраць Украіны. З ягоных слоў, для гэтага патрэбны выразны сігнал калектыўнага Захаду.

Пра гэта ён заявіў у відэазвароце.

З яго слоў, у размове з Блінкенам ён заявіў аб тым, што расейская агрэсія супраць Украіны спыніцца пасля таго, як Масква зразумее, што калектыўны Захад успрымае Украіну як частку сябе.

«Не як баланс, не як нешта пасярэдзіне паміж Захадам і Расеяй, не як частку, якая адкалолася ад «расейскага свету»... Толькі выразны сігнал у бок Масквы аб тым, што Украіна з'яўляецца часткай Захаду, неад'емнай часткай дэмакратычнага свету - гэта і будзе пачаткам канца расейскай агрэсіі супраць Украіны. Гэта той шлях, які прайшлі Цэнтральнаеўрапейскія краіны пасля развалу СССР, краіны Балтыі», - заявіў Кулеба.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках