27 красавiка 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух ля школы для дзяўчатак у Кабуле: загінулі не менш за 25 чалавек

Выбух ля школы для дзяўчатак у Кабуле: загінулі не менш за 25 чалавек
ФОТА: ЕРА

Выбух прагрымеў, калі навучэнкі пакідалі будынак школы.

Сама менш 25 чалавек загінулі ў суботу пры выбуху побач з будынкам школы ў афганскай сталіцы. Дзясяткі чалавек параненыя, паведамляюць мясцовыя ўлады. Выбух прагрымеў, калі навучэнкі пакідалі будынак школы, паведамляюць карэспандэнты Бі-бі-сі. На фотаздымках, змешчаных у сацыяльных сетках, відаць школьныя партфелі, якія ляжаць на вуліцы.

Большасць пацярпелых - дзяўчаткі, паведаміла прадстаўніца міністэрства адукацыі.

Дашт-э-Барч – абшар на захадзе Кабула, збольшага населены шыітамі-хазарэйцамі. Раней гэты абшар часта станавіўся аб'ектам нападаў суніцкіх ісламісцкіх ваеўнікоў.

Блізу год таму напад быў учынены на мясцовую лякарню, у выніку загінулі 24 чалавекі, сярод якіх - жанчыны, дзеці ды немаўляты.

ФОТА: ЕРА

На каго канкрэтна быў нацэлены суботні напад, пакуль дакладна не ясна.

Паводле паведамленняў з Кабула, горад у гэты час быў людны: людзі адправіліся на закупы, яны рыхтаваліся адзначаць на наступным тыдні мусульманскі свята разгавення Ід аль-Фітр.

Місія ЕЗ у Кабуле апублікавала ў "Твітэры" заяву, у якой гаворыцца, што напад на вучняў школы для дзяўчатак - гэта напад на будучыню Афганістана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках