27 красавiка 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы мяркуе, што Украіну павінны былі запрасіць на саміт NATO

2
Кіраўнік МЗС Польшчы мяркуе, што Украіну павінны былі запрасіць на саміт NATO

Сустрэча адбудзецца 14 чэрвеня ў Брусэлі.

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау раскрытыкаваў пастанову не запрашаць Украіну на саміт лідараў краін NATO ў Брусэлі.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Rzeczpospolita.

«Прымаючы саміт NATO ў Варшаве ў 2016 годзе, мы імкнуліся, каб Украіна - ахвяра расейскай агрэсіі - была спецыяльным госцем. На гэты раз запрашэння не атрымаў прэзідэнт Украіны. Некалькі дзён таму, спрабуючы выратаваць сітуацыю, прэзідэнт Байдэн запрасіў прэзідэнта Зяленскага ў Вашынгтон. Аднак гэта адбудзецца пасля сустрэчы з Пуціным. Між тым парадак павінен быць процілеглым і быць элементам прадуманай палітыкі, а не «аперацыяй захавання твару», - сказаў Рау.

Ён таксама асудзіў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна праз нежаданне сустракацца з усходнееўрапейскімі лідарамі падчас першай замежнай паездкі.

«На жаль, амерыканская дэлегацыя, якая прыязджае ў Еўропу на чале з прэзідэнтам Джо Байдэнам, настолькі занятая ягонай сустрэчай з прэзідэнтам Пуціным, што не знайшла часу для арганізацыі сустрэч з хаўруснікамі на ўсходнім флангу. Таму сустрэча прэзідэнта Дуды і прэзідэнта Байдэна таксама не плануецца... Гэта яшчэ адна памылка. Такім чынам, мы маем справу з цэлым іх каскадам. І ўсіх іх можна было б пазбегнуць, калі б да кансультацый з хаўруснікамі ставіліся сур'ёзна», - сказаў міністр.

Ён таксама нагадаў, што Злучаныя Штаты дагэтуль не прызначылі новага амбасадара ў Варшаве, што ўскладняе польска-амерыканскія стасункі на афіцыйным узроўні для абмеркавання пытанняў, якія маюць прынцыповае значэнне для рэгіёна.

Саміт NATO адбудзецца 14 чэрвеня ў Брусэлі і Украіну на яго не запрашалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках