27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Папы Францішка выступіў з заявай аб Беларусі

3
Прадстаўнік Папы Францішка выступіў з заявай аб Беларусі

Святы Пасад прадаўжае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў нашай краіне.

Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні выступіў з заявай аб Беларусі. Гэта быў адказ на шматлікія запыты журналістаў.

Святы Пасад зрабіў заяву пра Беларусь, якая была апублікаваная на афіцыйным сайце Ватыкана:

«Святы Пасад прадаўжае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія распачынаюцца рознымі зацікаўленымі бакамі, захоўваючы пры гэтым сваю прыхільнасць дасягненню дэмакратычных і мірных спосабаў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», - гаворыцца ў заяве.

16 жніўня 2020 года падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Папа Францішак асабіста распавёў пра тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі:

«Я накіроўваю свае думкі да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй у краіне. Я заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, павагі справядлівасці і вяршэнства закона. Даверу ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы свету», - сказаў тады Францішак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках