27 красавiка 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі пагадненне аб новай кааліцыі падпісалі 8 партый

1
У Ізраілі пагадненне аб новай кааліцыі падпісалі 8 партый

Прывядзенне новага ўрада Ізраіля да прысягі прызначанае на вечар нядзелі.

У Ізраілі завяршылася афіцыйнае падпісанне канчатковага варыянта парламенцкіх кааліцыйных пагадненняў. Прывядзенне новага ўрада Ізраіля да прысягі прызначанае на вечар нядзелі, 13 чэрвеня, паведамляе The Jerusalem Post (пераклад - zn.ua).

Старшыня партыі «Яміна» Нафталі Бенет, які павінен стаць наступным прэм'ерам Ізраіля на першую палову кадэнцыі новага ўрада, сказаў, што падпісанне кааліцыйнага пагаднення скончыць палітычны крызіс у краіне.

«Наш урад будзе працаваць дзеля ўсіх грамадзян - рэлігійных, свецкіх, артадоксаў і арабаў. Дзеля ўсіх да аднаго», - сказаў ён.

Кіраўнік партыі «Ёш атыд» Яір Лапід, які ўзначаліць урад у другой палове кадэнцыі, сказаў, што ізраільскае грамадства заслугоўвае дзейсны ўрад.

«Дзеля гэтага быў створаны ўрад адзінства. Усе яго ўдзельнікі клапоцяцца перш за ўсё аб грамадзянах краіны», - адзначыў ён.

5 траўня скончыўся тэрмін, адведзены Нетаньяху на фармаванне урадавай кааліцыі. Пры гэтым незадоўга да заканчэння тэрміну прэм'ер-міністр паведаміў канцылярыі прэзідэнта Ізраіля, што не можа сфармаваць урад, і вярнуў мандат кіраўніку дзяржавы.

2 чэрвеня яго апаненты на чале з Нафталі Бенет і Яірам Лапідам пагадзіліся сфармаваць урад, што можа завяршыць эру Нетаньяху, які дамінаваў у палітыцы краіны на працягу апошніх 12 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках