2 траўня 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выдала беларусам больш за адзін мільён віз

4
Польшча выдала беларусам больш за адзін мільён віз

Гэта самая вялікая колькасць віз, якая была выдадзеная якой-небудзь дзяржавай ЕЗ.

Польшча выдала больш за адзін мільён віз беларусам. Гэта самая вялікая колькасць віз, якая была выдадзеная жыхарам гэтай краіны якой-небудзь дзяржавай Еўрапейскага Звязу. Пра гэта ў эфіры Першай Праграмы Польскага Радыё заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

«Супольна з Літвой Польшча выдала 80% усіх віз беларусам. Навошта мы гэта робім? Каб беларусы разумелі, што яны маюць перспектыву, маглі адчуць розніцу: прыехаць у Польшчу не толькі на навуку або працу, але таксама на закупы або ў турыстычных мэтах. Асабіста я думаю, што існаванне перспектывы і прыкметныя адрозненні дазволілі беларусам знайсці сябе і яшчэ раз пераканацца ў тым, як паводзіцца іхняя дзяржава», - сказаў Марцін Пшыдач.

Намеснік міністра Пшыдач заявіў, што Лукашэнка з 1994 года з'яўляецца гарантам расейскіх інтарэсаў у Беларусі. У абмен на гэта ён застаецца ва ўладзе.

Павел Коваль, дэпутат ад апазіцыйнай "Грамадзянскай кааліцыі” і спецыяліст ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, які таксама быў запрошаны ў эфір Першай Праграмы Польскага Радыё, сказаў, што палітычны крызіс у Беларусі сфармаваў грамадзянскую супольнасць у гэтай краіне. На ягоную думку, масавае супрацьстаянне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі было выяўленнем адасобленасці беларускага народа ад Расеі і яго ўласных памкненняў. Дэпутат Павел Коваль падкрэсліў, што гэта незваротны працэс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках