27 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як шаблон паводзін уладаў прыводзіць да незваротных памылак

Як шаблон паводзін уладаў прыводзіць да незваротных памылак

Усё моцна спрашчаецца.

Патэрн рэакцыі ўладаў на ўсе праблемы - найбольш простая рэакцыя, звязаная са спробай развязаць праблему адміністрацыйна, піша Telegram-канал «Рэфлексія і рэакцыя».

Запамятаем, гэта важна. Таму што менавіта гэты патэрн і прыводзіць да незваротных памылак. Менавіта гэты патэрн быў ужыты для пасадкі рэйса. Нюанс у тым, што дзейнічаючы прадказальна, не ўлічваючы кантэкст, пакідаючы інфармацыйнае прыкрыццё «на потым», без дэталёвых пралікаў наступстваў, рэха ад дзеянняў нясе куды больш негатыву для рэжыму, чым прычына саміх дзеянняў.

Возьмем два прыклады. Арцыбіскупа Арцемія зрабілі беларускім Сахаравым. Будучы на кафедры, яму было што губляць. Цяпер яму губляць няма чаго акрамя жыцця (а яно цяпер у фокусе ўвагі грамадства), сям'і ў манахаў няма, узрост старэчы. Гэта азначае, што ён вольны казаць што заўгодна. Адно інтэрв'ю «Свабодзе» нарабіла шуму. А калі такія інтэрв'ю ён будзе даваць з кожнай інфармацыйнай нагоды? Палітызаваныя праваслаўныя (ды і не толькі) здабылі сабе жывы абраз. Пры тым што ў Гародні са жніўня Арцемій не рабіў гучных заяваў. Але чамусьці спатрэбілася яго прыбраць цяпер. У выніку царкоўная грамадскасць узбударажаная. Гэта не раскол, але альтэрнатыўная палітычная фігура ў гэтым асяроддзі. Раней ён быў адным з біскупаў, цяпер ён вобраз альтэрнатывы. Наступствы пастановы куды горшыя па шкодзе для рэжыму, чым сама дзейнасць Арцемія на кафедры.

Другі прыклад. Пропуск нелегальных мігрантаў. Цяпер Літва з еўрапейскай перыферыі становіцца фарпостам барацьбы супраць мігрантаў. Гэта пытанне агульнаеўрапейскай бяспекі, фактычна гэта другі «райнэйр», толькі запаволены. Бо гэтыя мігранты не ў Літву едуць - яны паедуць далей у Нямеччыну. І гэта ўжо праблема Нямеччыны, а не толькі Літвы, каб гэтую плынь спыніць. І тут ізноў жа разглядаем іміджавыя страты супраць рэальнай шкоды. Сотня-іншая мігрантаў - не самая сур'ёзная шкода. А вось дэманстратыўна пакараць таго, каму гадамі даваў грошы на ўладкаванне мяжы - гэта акурат і той кейс.

Таму ў прагназаванні сцэнару развіцця сітуацыі спакуса ўскладніць усё куды мацнейшая, чым спрасціць. Лепш спрашчаць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках