27 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Свіслачы плаваюць камбайны

5
Па Свіслачы плаваюць камбайны
ФОТА: МЕНСК-НАВІНЫ

Фотафакт.

Плыўныя камбайны ўжо на ўсю моц працуюць на рацэ Свіслач і аб'ектах Сляпянскай воднай сістэмы, ачыстка гарадскіх вадаёмаў пачалася з 1 чэрвеня – адразу пасля спынення рэжыму нерасту і прадоўжыцца да канца верасня, піша «Менск-навіны».

Намеснік кіраўніка вытворчасці ў эксплуатацыі Вілейска-Менскай воднай сістэмы УП «Менскводаканал» Павел Крук расказаў, што падвышаная ўвага аддаецца пляжным зонам, якія павінны быць падрыхтаваныя ў першую чаргу, але гэтыя працы не перашкодзяць адпачывальнікам.

– Звычайна ў пляжных зонах працуем са зрушэннем графіка – прыходзім на аб'ект як мага раней, калі адпачывальнікі толькі прачынаюцца, – паведаміў Крук.

Механізаваны пакос закліканы палепшыць эстэтычны выгляд водных аб'ектаў і палегчыць іх утрыманне. Падвышаная ўвага аддаецца рацэ ў раёне парку Горкага, Камсамольскага возера, Цнянскага вадасховішча.

Штогод з вадаёмаў горада працаўнікі «Менскводаканала» вывозяць блізу 400 кубаметраў расліннасці. Сёлета на сярэдзіну чэрвеня вывезлі ўжо блізу 100 кубоў.

Уборка расліннасці з рэк і азёраў прадоўжыцца да канца верасня, плыўны камбайн «Менскводаканала» пабывае на адным і тым жа адрэзку двойчы, а то і тройчы.

ФОТА: МЕНСК-НАВІНЫ
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках