27 красавiка 2024, Субота, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі скасавалі патрабаванне нашэння масак на вуліцы

У Латвіі скасавалі патрабаванне нашэння масак на вуліцы
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Цяпер маскі трэба выкарыстоўваць толькі ўнутры памяшканняў.

Урад Латвіі ў аўторак скасаваў патрабаванне выкарыстоўваць маскі на вуліцы, дзе назіраецца інтэнсіўны рух людзей.

Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Гаворка ідзе пра месцы вулічнага гандлю, тэрасы кавярняў і рэстаранаў, мерапрыемствы і да таго падобныя месцы.

Паколькі двухтыднёвы паказнік захворвання ўпаў ніжэй за 200 выпадкаў на 100 000 жыхароў, Міністэрства аховы здароўя Латвіі мяркуе дапушчальным перагледзець абмежаванні.

Цяпер маскі трэба выкарыстоўваць толькі ўнутры памяшканняў.

Акрамя таго, папраўкі дазваляюць атрымаць сертыфікат Covid-19 у дзяржаўных і муніцыпальных цэнтрах абслугоўвання кліентаў.

А таксама надалей у сістэме е-здароўе можна будзе рабіць адзнаку пра прышчэпку ад Covid-19, зробленую за межамі Латвіі. Спачатку можна будзе адзначаць вакцыны, зацверджаныя Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў, а пазней да іх будуць дададзеныя вакцыны, зацверджаныя Сусветнай арганізацыяй здароўя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках